Інжынер-генерал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інжынер-генерал — вышэйшы ваенна-тэхнічны чын і воінскае званне Расійскай Імперыі з 1796 па 1917 год. Поўны генерал, які служыў па інжынернай частцы.

У канцы XVIII ст. такія асобы, якія мелі чын генерала ад інфантэрыі, атрымалі яшчэ адну назву інжынер-генерал (генерал ад інжынераў), якое з пачатку XIX ст. стала выкарыстоўвацца для пазначэння спецыяльнага чыну. Інжынер-генерал мог быць генерал-інспектарам па інжынернай частцы, інспектарам усяго Інжынернага дэпартамента, таварышам генерал-інспектара па інжынернай частцы, дырэктарам Інжынернага дэпартамента, камандуючым вайсковым атрадам, палявым інспектарам інжынернай частцы пры Штабе Вярхоўнага галоўнакамандуючага, начальнікам інжынераў фронту, членам Інжынернага камітэта Ваеннага міністэрства, прафесарам Мікалаеўскай інжынернай акадэміі. Уведзены Паўлам I 29 лістапада 1796 г. Чыну інжынер-генерала, які адносіўся да II класу «Табелі аб рангах» 1722 г., з канца XVIII ст. адпавядала формула звароту «Ваша высокаправавсхадзіцельства».

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб ураўнаванні ўсіх ваеннаслужачых у правах».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]