Інжыр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інжыр
Vijgenboom R01.jpg
Лісці і плады інжыру
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ficus carica L., 1753

Сінонімы
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   19093
NCBI   3494
EOL   594632
GRIN   t:16801
IPNI   852556-1
TPL   kew-2809827

Інжыр, вінная ягада, смакоўніца, фігавае дрэва (Fícus cárica) — субтрапічны лістападны фікус, кветкавая расліна сямейства тутавых. Пашыраны ў дзікім стане ў Міжземнамор'і, Малой Азіі, Іране, Індыі. У Паўночнай Амерыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і ў Крыму вырошчваюць у адкрытым грунце як каштоўную пладовую расліну(руск.) бел., якая дае плады — вінныя ягады. Больш за 600 сартоў.

Шырока распаўсюджаны ў краінах Міжземнамор'я, у Грузіі, у гарах Арменіі, на Апшаронскім паўвостраве(руск.) бел., у цэнтральных раёнах Азербайджана, на Чарнаморскім узбярэжжы Краснадарскага краю і Абхазіі.

Інжыр — адна з самых старажытных культурных раслін, як мяркуецца, — самая старажытная[3][4]. У культуры інжыр вырошчваўся спачатку ў Аравіі, адкуль быў запазычаны Фінікіяй, Сірыяй і Егіптам. У XIII стагоддзі да н. э. адыгрываў важную ролю ў сельскай гаспадарцы царства Пілас. У Амерыку трапіў толькі ў канцы XVI стагоддзя.

У Бібліі у склад кнізе Быццё фігавы ліст(руск.) бел. выкарыстоўваўся Адамам і Евай для прыкрыцця галізны.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Відавы эпітэт дадзены па месцы, якое лічыцца радзімай інжыру — горная вобласць старажытнай Карыі, правінцыі Малой Азіі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Illustration Ficus carica0 clean.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Субтрапічнае пладовае дрэва са светла-шэрай, гладкай карой вышынёй да 10 метраў з моцным карэнішчам. Жыве да 200 гадоў.

Лісце буйное, чарговае, 3-5-7-пальчата-лопасцевае або паасобнае, знізу апушанае, жорсткае, з ападаючымі прылісткамі. У пазухах лісця развіваюцца скарочаныя генератыўныя парасткі, якія нясуць суквецці двух тыпаў — капрыфігі і фігі. Маладыя парасткі зялёныя, гладкія ці апушаныя.

Двухдомная расліна, кветкі ўнутры грушападобных мясістых суквеццяў дзвюх форм (капрыфігах на мужчынскіх дрэвах, фігах — на жаночых). Суквецці развіваюцца на розных дрэвах, характарызуюцца тым, што вось разрастаецца ў шарападобна-авальнае ўтварэнне з адтулінай на верхавіне і паражніной унутры, дзе размяшчаюцца дробныя несамастойныя раздзельнаполыя кветкі.

Капрыфігі — больш дробныя суквецці, якія змяшчаюць мужчынскія кветкі: Формула кветкі: Male black symbol.svg\mathrm{\ast \; P^{Ca}\; _{(5)} \;  A_{3(\underline3)}}[5] і Фігі — жаночыя галавыя кветкі з кароткімі слупкамі: Venus symbol.svg\mathrm{\ast \; P^{Ca}\; _{(5)} \;  G_{(\underline2)}}[5] — буйныя суквецці, у якіх мужчынскія кветкі рэдукаваныя, а жаночыя маюць доўгія слупкі, і пасля апладнення ўтвараюць аднанасенныя плады.

Плод — дробная сямянка ўнутры суплоддзя, запоўненага салодкай мякаццю. Спажываецца ў свежым выглядзе і пасля перапрацоўкі (сушка, варэнне, джэм, кампот). У сушаных пладах (вінных ягадах) да 77 % цукру, шмат вітамінаў, кальцыю, фосфару, жалеза.

Фігі ператвараюцца ў сакавітыя, салодкія, грушападобныя суплодзі з насеннем унутры. Яны пакрытыя тонкай скуркай з дробнымі валасінкамі. На верхавіне маецца адтуліна — вочка, прыкрытае лускавінкамі. Суплодзі інжыра маюць афарбоўку ад жоўтай да чорна-сіняй, у залежнасці ад сорту. Часцей сустракаюцца жоўта-зялёныя плады.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Марков А. Первым одомашненным растением был инжир. Новости науки. Элементы (2006-06-05). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 30 ліпеня 2013.
  4. Kislev M., Hartmann A., Bar-Yosef O. Early Domesticated Fig in the Jordan Valley (англ.)  // Science. — 2006. — Vol. 312. — P. 1372—1374.
  5. 5,0 5,1 Сербин А.Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 153. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2