Інстытут беларусаведы імя Льва Сапегі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстыту́т беларусаве́ды імя́ Льва Сапе́гі — навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў Іспаніі, якая дзейнічала ў 19521960 гадах пры Цэнтры абмену еўрапейскай культуры ў Мадрыдзе. Старшыня — прынц Тодар Ляскарыс Камнена, арганізацыйную працу вёў Уладзіслаў Рыжы-Рыжскі. Асноўныя кірункі дзейнасці: развіццё і пашырэнне навуковых даследаванняў па гісторыі і сучаснасці беларускай дзяржавы, прапаганда ведаў пра Беларусь сярод народаў Іспаніі і Заходняй Еўропы. Для працы запрашаліся беларускія навукоўцы, якія друкавалі вынікі сваіх распрацовак у іспанскім часопісе «Oriente» («Усход»)[1].

Зноскі

  1. А. С. Ляднёва. Інстытут беларусаведы імя Льва Сапегі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 266.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.