Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Англійская назва School of Business and Management of Technology of BSU
Год заснавання 1996
Дэкан Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч
Месца размяшчэння Flag of Belarus.svg Беларусь, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 4
Афіцыйны
сайт
http://www.sbmt.bsu.by/
E-mail sbmt@bsu.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта або Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, скарочана ІБМТ БДУ — дзяржаўная ўстанова адукацыі. Створана ў красавіку 1996 года пад назвай Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій пры БДУ. У 1999 годзе Спецыяльны факультэт атрымаў назву Міжнародная вышэйшая школа бізнесу і менеджменту тэхналогій. У 2004 г. Міжнародная вышэйшая школа была перайменавана ў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.

З дня заснавання інстытутам кіруе доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч[1]. У інстытуце навучаецца больш за 2800 студэнтаў і слухачоў. Агульная колькасць выпускнікоў — больш за 3500 чалавек.

Гісторыя стварэння і станаўлення[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут ствараўся як міжнародны адукацыйны праект сумесна з амерыканскімі бізнес-школамі. Першая праграма Інстытута — магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ давала магчымасць атрымаць амерыканскі дыплом магістра. За перыяд развіцця Інстытута функцыянавала некалькі адукацыйных праграм, выкладанне на якіх вялося выключна на англійскай мове:

  • магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ;
  • праграма падрыхтоўкі кадраў для кампаніі Філіпс;
  • сумесная беларуска-нарвежская праграма па лагістыцы;
  • англамоўная праграма МВА

Усе выкладчыкі ў першыя гады пасля заснавання інстытута прайшлі навучанне і стажыроўку ў Амерыцы. На працягу шасці гадоў выкладанне вялося толькі на англійскай мове, шэраг курсаў чыталі выкладчыкі з ЗША, Швецыі, Францыі.

У 1998 годзе адбыўся першы выпуск магістраў па спецыяльнасці «Менеджмент».

У 1999 годзе пачала працу адукацыйная праграма магістарскага ўзроўню «Master of Business Administration» (МВА).

У 2004 годзе адбыўся набор студэнтаў на навучанне па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (бакалаўрыят). Інстытут з'яўляецца ініцыятарам пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» ў Рэспубліцы Беларусь і ўстановай адукацыі-распрацоўшчыкам навучальнага плану спецыяльнасці.

У 2004 годзе пачала працаваць праграма перападрыхтоўкі «Еўрапейскі менеджар». Да ІБМТ БДУ праграма функцыянавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

У 2006 годзе ў рамках партнёрства з Molde University College (Нарвегія) адкрыта Сумесная беларуска-нарвежская магістарская праграма па лагістыцы.

У рамках падпісанай сумеснай дамовы пра супрацоўніцтва паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій Германіі ІБМТ БДУ ў 2007 годзе прызначаны каардынатарам Сумеснай беларуска-нямецкай праграмы па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў для эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе на базе існай англамоўнай праграмы МВА ІБМТ БДУ разглядалася магчымасць стварэння першай беларускай англамоўнай праграмы МВА, якая магла б прэтэндаваць на міжнародную акрэдытацыю CEEMAN і АМВА.[2] Аднак праект па стварэнні праграмы быў замарожаны па патрабаванні афіцыйнага Мінска ў адказ на рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні эканамічных абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе праект ІБМТ па стварэнні англамоўнай адукацыйнай праграмы МВА, акрэдытаванай у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ўключаны ў Нацыянальную праграму міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі на 2012—2016 гады.

Структура інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Структура інстытута ўключае 2 факультэты, 5 кафедраў, цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, цэнтр англійскай мовы, філіял у горадзе Орша, а таксама шэраг аддзелаў для забеспячэння навучальнай і арганізацыйнай працы.

Кафедры Інстытута:

  • кафедра бізнес-адміністравання
  • кафедра лагістыкі
  • кафедра менеджменту тэхналогій
  • кафедра эканомікі і фінансаў
  • кафедра бізнес-камунікацый

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (1 ступень)[правіць | правіць зыходнік]

  • Бізнес-адміністраванне
  • Лагістыка
  • Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (2 ступень, магістратура)[правіць | правіць зыходнік]

  • Бізнес-адміністраванне (праграма МВА — Master of Business Administration)[3]
  • Кіраванне лагістычнымі сістэмамі
  • Інавацыйны менеджмент

Спецыяльнасці перападрыхтоўкі[правіць | правіць зыходнік]

На праграмах перападрыхтоўкі ажыццяўляецца навучанне спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галінах кіравання, лагістыкі, фінансаў, IT-тэхналогій:

  • Еўрапейскі менеджар (спецыяльнасць «Дзелавое адміністраванне»)
  • Інавацыйны менеджмент (спецыяльнасць «Інавацыйны менеджмент»)
  • Лагістыка (спецыяльнасць «Лагістыка»)
  • Кіраванне персаналам (спецыяльнасць «Кіраванне персаналам»)
  • Фінансы (спецыяльнасць «Фінансы»)
  • Web-дызайн і кампьютарная графіка (спецыяльнасць «Web-дызайн і кампьютарная графіка»)

Міжнароднае супрацоўніцтва Інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Адным з кірункаў дзейнасці Інстытута з'яўляецца міжнароднае партнёрства.

Формы міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута — гасцявыя лекцыі знакамітых выкладчыкаў бізнес-школ іншых краін, [4] стажыроўкі выкладчыкаў і студэнтаў, сумесныя семінары, міжнародныя канферэнцыі,[5] сумесныя адукацыйныя праграмы.

ВНУ-партнёры Інстытута:

  • Школа менеджменту і эканомікі Vaxjo University (Швецыя)
  • Універсітэт Molde (Нарвегія)
  • Рыжская школа бізнесу (Латвія)
  • Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе (Латвія)
  • Універсітэт менеджменту і эканомікі (Літва)
  • Нямецкае таварыства па міжнародным супрацоўніцтве (GIZ) ТАА (Германія)
  • Міжнародная школа бізнесу Вільнюскага ўніверсітэта (Літва)
  • Нацыянальная Акадэмія кіраванні (Украіна)
  • Універсітэт Дэуста (Іспанія)
  • Блізкаўсходні тэхнічны ўніверсітэт (Турцыя)
  • Маскоўскі ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі (Расія)
  • Эканамічны факультэт Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта (Расія)
  • Маскоўскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт (Расія)

Таксама партнёрамі Інстытута з'яўляюцца:

  • Фонд Понціс (Славакія)
  • Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата
  • Фонд Еўразія

Дабрачынная дзейнасць Інстытута[правіць | правіць зыходнік]

У ІБМТ БДУ на нязменнай аснове працуе дабрачынны праект адраснай дапамогі Інстытута — «Добрая справа». Першая дабрачынная акцыя была праведзена ў 2001 годзе. Праект — гэта шматлікія мерапрыемствы, дзе адбываецца збор сродкаў для дзяцей з прытулку часовага ўтрымання і старых з дому састарэлых Мінскага раёна[6], а таксама традыцыйныя акцыі падчас пасвячэння ў студэнты, на калядных сустрэчах праграм, на выпускных цырымоніях і падчас штогадовага Клубнічнага фэсту.[7]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]