Інстытут імя Гётэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Інстытут імя Гётэ (Нямецкі культурны цэнтр ім. Гётэ, ням. Goethe-Institut) — германская няўрадавая арганізацыя, задачай якой з'яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы за мяжой і садзейнічанне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву. Найбольш важнай задачай з'яўляецца навучанне нямецкай мове ў якасці замежнай. Таксама мэтай Інстытута ім. Гётэ з'яўляецца ўзмацненне міжкультурнага ўзаемадзеяння з Германіяй, якое ўключае не толькі абмен фільмамі, музыкай, літаратурай, але таксама і грамадскімі каштоўнасцямі. Арганізацыя названая ў гонар выбітнага нямецкага паэта Іагана Вольфганга фон Гётэ.