Інтэркалумній
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Інтэркалумній (лац.: intercolumnium) — адлегласць паміж суседнімі калонамі ў каланадзе ці порціку ў ордарнай архітэктуры.
Стандарты інтэркалумнія [правіць]
Вітрувій усталяваў наступныя стандарты для інтэркалумнія:
- Пікнастыль — 1,5 дыяметра калоны;
- Сістыль — 2 дыяметры;
- Еўстыль — 2,25 дыяметра, Вітрувій лічыў такія суадносіны ідэальным;
- Дыястыль — 3 дыяметры;
- Арэастыль — чатыры ці больш дыяметраў, якія патрабуюць драўлянага архітрава замест каменнага;
- Арэасістыль — прамежкавы паміж арэастылем і сістылем.
Крыніцы [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
