Інтэрнет

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Інтэрне́т, Інтэрнэ́т[1] (англ.: Internet, ад Interconnected Networks — аб'яднаныя сеткі) — глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў, якую ў 1989 годзе распрацавалі брытанскі навуковец Цімаці Бернерс-Лі ды бельгійскіРоберт Каё.

З дапамогай навукоўцаў з Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (ЕАЯД) Бернерс-Лі і Каё стварылі міжнародную сетку для абмену навуковымі звесткамі. Іх распрацоўка сталася агульнадаступнаю ў 1991 годзе. У 1994 годзе налічвалася каля пяцісот сайтаў. У 2009 годзе іх колькасць перавысіла 80 мільёнаў[2].

Інтэрнет складаецца з многіх тысяч карпаратыўных, навуковых, урадавых і дамашніх камп'ютарных сетак. Часта яго называюць сусветным (ці глабальным) сецівам або павуціннем[2], або проста Сеціва.

Паводле даных Міжнароднага саюзу электрасувязі ААН, 23% насельніцтва зямлі карыстаецца Сецівам. Заснавальнікам першага інтэрнэт-партала (Global Network Navigator), што ўтрымваўся на прыбыткі ад рэкламы, стаўся Дэйл Доэрці[2].

Гл.таксама: Байнет.

  1. Напісанне не замацаванае. Праз э пададзена, напрыклад, у «Слоўніку іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.
  2. 2,0 2,1 2,2 Цім Бернерс-Лі: Будучыня інтэрнэту нашмат больш мінулага// Беларускія навіны IT. 24 красавіка 2009
На іншых мовах