Інтэрпрэтаскоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інтэрпрэтаскоп (ад лац.: interpretari — тлумачыць[1]) — стацыянарная прылада для дэшыфравання аэраздымкаў. Дазваляе стэрэаскапічна дэшыфроўваць чорна-белыя і каляровыя аэраздымкі аднолькавага ці розных маштабаў (да 1:7,5) у праходзячым ці адлюстраваным святле, з падвойным павелічэннем пры агульным аглядзе і плаўна змяняным («панкратычным») да 15-кратнага — пры дэтальным вывучэнні асобных участкаў аэраздымкаў. Павелічэнне, яркасць і аптычны зваротак малюнка могуць рэгулявацца адразу для стэрэапары аэраздымкаў і асобна для кожнага з іх. У наглядальнай сістэме прылады ёсць кропкавая марка і шкала для вымярэнняў выявы аб'ектаў у плане і па вышыні; дакладнасць адліку рознасці паралаксаў — 0,02 мм. Спецыяльная карэтка забяспечвае магчымасць апрацоўкі аэраздымкаў да фармату 30 х 30 см без іх перасоўвання па стале прылпды. Апроч асноўнага прызначэння, інтэрапрэтаскоп выкарыстоўваюць для разгледжвання наземных і лабараторных стэрэафатаграфій і аптычнага пераносу апазнаных контураў і кропак з адных фотаздымачных матэрыялаў на іншыя. Частка прылад выпускаецца з падвойнымі акулярамі («дарадчы варыянт») і прыстасаваннямі для найпростых картаграфічных работ.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.431