Інулін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інулін
Інулін: хімічная формула
Агульныя
Хімічная формула C6nH10n+2O5n+1
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 9005-80-5

Інулін — арганічнае рэчыва з групы поліцукрыдаў, палімер D-фруктозы.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Інулін - поліфруктазан, які можа быць атрыманы ў выглядзе аморфнага парашка і ў выглядзе крышталёў, лёгка растваральны ў гарачай вадзе і цяжка ў халоднай. Малекулярная маса 5000-6000. Мае салодкі смак. Пры гідролізе пад дзеяннем кіслот і фермента інулазы ўтварае D-фруктозу і невялікую колькасць глюкозы. Інулін, як і прамежкавыя прадукты яго ферментатыўнага расшчаплення - інуліды, не валодае аднаўляльнымі ўласцівасцямі. Малекула інуліну - ланцужок з 30-35 рэшткаў фруктозы ў фуранознай форме.