Інфармацыйная вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ramses II at Kadesh.jpgGustavus Adolphus at the Battle at Breitenfeld.jpgM1A1 abrams front.jpg

Вайна
Ваенная гісторыя
Эпохі войн
Дагістарычныя · Старажытныя · Сярэднявечныя
Мануфактурныя · Індустрыяльныя · Сучасныя
Баявыя дзеянні
Паветраныя · Інфармацыйныя · Сухапутныя
· Марскія · Касмічныя
Узбраенні
Бранетанкавае · Артылерыя
· Біялагічнае · Кавалерыя
Хімічнае · Электроннае · Пяхота
Ядзернае · Псіхалагічнае
· Касмічнае
Тактыка

На знясіленне · Партызанская
Манеўраная, у т. л. Бліцкрыг · Аблога · Акопная

Стратэгія

Эканамічная · Ядзерная

Структура ўзброеных сіл

Структура ўзброеных сіл · Вайсковыя званні

Лагістыка

Ваеннае абсталяванне · Матэрыялы · Забеспячэнне

Спісы
Бітваў · Камандуючых · Аперацый
Аблог · Тэарэтыкаў · Войн
Злачынстваў · Узбраенняў · Пісьменнікаў

Інфармацыйная вайна або інфармацыйнае проціборства (information warfare) — від войн, у якім галоўным аб'ектам уздзеяння з'яўляецца чалавечая свядомасць, а прадметам паражэння — формы арганізацыі свядомасці і феномены свядомасці, у т.л., масавай. На думку Ю. Грамыкі[1], прадметам паражэння можа быць таксама суб'ектнасць этнаса, народа, дзяржавы. У шырокім сэнсе прадметам паражэння ў І. В. з'яўляецца культура. Па форме такая вайна псіхалагічная, па змесце — цывілізацыйная, па сродках — інфармацыйная.

Тэрмін "інфармацыйная вайна" як «information war» быў выкарыстаны вучоным-фізікам Т. Рэйнерам у 1976 годзе у адносінах войн, якія ставяць на мэце перамогу над інфармацыйнымі сістэмамі. Тэрмін пачаў інтэнсіўна распрацоўвацца з сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. І ўпершыню на яго звярнулі ўвагу падчас вайны ў Персідскім заліве ў 1991 г. Але спецыялісты США памянялі адценні дадзенага спалучэння слоў і сталі тлумачыць яго як «information warfare»: інфармацыйная дзейнасць, якая прадпрымаецца палітычным утварэннем, каб аслабіць або знішчыць іншае палітычнае ўтварэнне”[2].

Тэрмін склаўся нядаўна, таму няўстойлівы; ужываюцца таксама тэрміны інфармацыйна-псіхалагічная вайна, кансцыентальная вайна[3], інфармацыйныя аперацыі[4]. Раней інфармацыйнае проціборства лічылася толькі забяспечвальнай падсістэмай узброенай барацьбы; таксама кажуць пра «інфармацыйнае проціборства першага пакалення», у якім вырашаліся задачы агнявога падаўлення элементаў структуры ваеннага і дзяржаўнага кіравання, вядзенне радыёэлектроннай барацьбы, атрыманне разведвальнай інфармацыі, здзяйсненне доступу да інфармацыйных рэсурсаў праціўніка з іх наступным скажэннем і г.д.

З канца 1990-х гг. распаўсюджваецца створанае ў інфармацыйнай кампаніі «Рэнд» паняцце «стратэгічнае інфармацыйнае проціборства другога пакалення», у якое ўключаюцца: стварэнне атмасферы бездухоўнасці і амаральнасці, адмоўнага стаўлення да культурнай спадчыны праціўніка; маніпуляванне грамадскай свядомасцю і палітычнай арыентацыяй сацыяльных груп насельніцтва пэўнай краіны, з мэтай учыніць палітычнае напружанне і хаас; дэзінфармацыя насельніцтва аб працы дзяржаўных ворганаў, падрыў іх аўтарытэту, дыскрэдытацыя органаў улады.

На думку Ю. Грамыкі[1], можна выдзяліць 5 асноўных спосабаў паражэння ў інфармацыйнай вайне:

  1. Паражэнне нейра-мазгавога субстрату, што паніжае ўзровень функцыянавання свядомасці, шляхам уздзеяння хімічнымі рэчывамі, атручвання паветра, радыяцыйнымі ўздзеяннямі.
  2. Паніжэнне ўзроўню арганізацыі інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя, у якім функцыянуе свядомасць, шляхам дэзінтэграцыі і прымітывізацыі гэтага асяроддзя.
  3. Акультнае ўздзеянне на арганізацыю свядомасці, шляхам намеранай перадачы форм мыслення аб'екту паражэння.
  4. Адмысловая арганізацыя і распаўсюджанне па каналах камунікацый вобразаў і тэкстаў, якія разбураюць дзейнасць свядомасці.
  5. Разбурэнне форм ідэнтыфікацыі асобы ў дачыненні да замацаваных супольнасцяў, што вядзе да змены форм самавызначэння і дэперсаналізацыі.

Адным з сродкаў паражэння, на думку Макарава, з'яўляецца постмадэрнізм у яго розных праявах.

Амерыканская дактрына «Інфармацыйных аперацый» у новай рэдакцыі (2006) называе 5 асноўных частак мерапрыемстваў па ўдзеянні на людскія і матэрыяльныя рэсурсы праціўніка: радыёэлектронная барацьба; псіхалагічныя аперацыі; сеткавыя аперацыі; мерапрыемствы аперацыйнай маскіроўкі; запэўненне бяспекі ўласных сіл і сродкаў. У новай рэдакцыі тэрмін «інфармацыйная вайна» заменены на «інфармацыйныя аперацыі». Галоўны ўдар «інфармацыйных аперацый», згодна з дактрынай, належыць засяроджваць на свядомасці лідараў, хто непасрэдна прымае пастановы, таму што ў эпоху сучасных тэхналогій нізавыя ўдзельнікі проціборства і простыя грамадзяне здольныя ўплываць на прыняцце пастановаў толькі нязначна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Як пададзена ў Макарава (2007).
  2. Крынина В.В., Дефиниции понятия «информационная война»: анализ российского и зарубежного опыта // Новые технологии. – 2009. - № 3.
  3. Тэрмін, які з'явіўся ў сяр. 1990-х гг. Паходзіць ад лац. слова «свядомасць».
  4. Паводле новай рэдакцыі дактрыны ўзброеных сіл ЗША «Інфармацыйныя аперацыі» (2006).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Владимир Макаров. Война в сфере смыслов. Информационно-психологическое противоборство в современных условиях // Армия, 2007, № 5. C. 2-7.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]