Інфармацыйна-пошукавая мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інфармацыйна-пошукавая мова (ІПМ) — штучная мова, якая ўяўляе сабой сукупнасць сродкаў для апісання фармальнай і зместавай структуры для пошуку (шляхам індэксавання) па запыту карыстальніка.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У ІПМ магчыма выдзеліць алфавіт, лексіку і граматыку.

  • Алфавіт — сукупнасць вызначаных сімвалаў для запісу слоў і выразаў. У многіх мовах для гэтага выкарыстоўваюць сімвалы натуральнай мовы.
  • Лексіка — сукупнасць усіх выкарыстоўваемых у мове слоў, лексічных адзінак.
  • Граматыка — правілы складання выразаў. Граматыка ў шмат якіх ІПМ з’яўляецца фармальнай, а ў некаторых адсутнічае ўвогуле.

Для ўпарадкавання лексічных адзінак пры пабудове лексікі ўжываюцца парадыгматычныя адносіны паміж лексічнымі адзінкамі. Гэтыя адносіны ўсталёўваюцца і фіксуюцца ў слоўніку мовы, зыходзячы з патрэб інфармацыйнага пошуку.

Тыпы і віды ІПМ[правіць | правіць зыходнік]

Спосаб задавання лексічных адзінак[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кантралюемыя — мовы, слоўнікавы склад якіх задаецца і кантралюецца пры дапамозе слоўнікаў і табліц. Да іх адносяць розныя сістэмы класіфікацыі (УДК, ББК, класіфікацыя Дзьюі).
    1. Мова прадметных рубрык. На аснове іерархічнай класіфікацыі ствараюцца сістэматычныя каталогі. На аснове мовы прадметных рубрык ствараюцца прадметныя каталогі. Алфавітныя каталогі — ручны пошук.
    2. Дэскрыптарныя ІПМ, а таксама мова ключавых слоў — аўтаматычны пошук.
  2. Некантралюемыя — лексіка не задаецца слоўнікам, а будуецца на аснове выбару тэрмінаў натуральнай мовы. Такія ІПМ сталі шырока выкарыстоўвацца ў апошні час.

Парадак запісу лексічных адзінак[правіць | правіць зыходнік]

  1. Некаардынуемыя мовы — у якіх не дапускаецца каардынацыя лексічных адзінак (няма сувязі паміж імі) ні ў працэсе індэксавання, ні ў працэсе пошуку (напрыклад: сістэма расстаноўкі кніг у бібліятэчным фондзе паводле інвентарных нумароў).
  2. Каардынуемыя ІПМ — мовы, у якіх лексічныя адзінкі звязваюцца, каардынуюцца паміж сабой ці ў працэсе індэксавання, ці ў працэсе выкарыстання.
    1. Перадкаардынуемыя — сувязі паміж лексічнымі адзінкамі ўсталёўваюцца перад пошукам.
    2. Посткаардынуемыя — сувязі паміж лексічнымі адзінкамі ўсталёўваюцца толькі падчас пошуку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]