Інфлянцкае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інфлянцкае ваяводства
Герб
Inflanty. Інфлянты (1720).jpg
Краіна Кандамініум[1] Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Ваяводы Ваяводы інфлянцкія
Кашталяны Кашталяны інфлянцкія
Плошча 12 тыс. км²
Інфлянцкае ваяводства на карце
Час існавання 16771772

Інфлянцкае ваяводства, Інфлянцкае княства — адміністрацыйна-ьэрытарыяльная адзінка Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Латгаліі (паўднёва-ўсходняя Латвія) у 16771772 гг. (намінальна да 1795 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600 — 1629 гг. большая частка падуладных Рэчы Паспалітай Інфлянтаў (Задзвінскае княства) страчана на карысць Швецыі. Паводле Паводле Альтмаркскага перамір'я 1629 г. у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія стараствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. На аснове застаўшыхся інфлянцкіх старастваў сойм у 1677 г. утварыў Інфлянцкае ваяводства, надаўшы яму таксама найменне княства.

З канца XVII ст. за гэтай часткай былой Лівоніі замацавалася назва Інфлянты Польскія, г. зн. прыналежныя Рэчы Паспалітай, але канчаткова гэты тэрмін зацвердзіўся ў гістарыяграфічнай традыцыі XIX ст.

Ваяводства не мела падзелу на паветы, адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Дынабург. Засталася падвойная прыналежнасць Інфлянцкага ваяводства да ВКЛ і Кароны, што выяўлялася ў намінацыі ў інфлянцкія ўрады праз абедзве канцылярыі і абранні інфлянцкіх паслоў на сойм з 3 «нацый» — па 2 прадстаўнікі ад шляхты Інфлянтаў, ВКЛ, Кароны. Дзейнічаў прынцып

Зноскі

  1. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 669.