Лівонскі ордэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шчыт рыцараў Лівонскага Ордэна
thumbs

Лівонскі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх земля (Інфлянтаў) у XIIIXVI стст.

Створаны ў 1202 г. у вусці р. Дзвіна біскупам Альбертам Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам. Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац.: Fratres militae Christi). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.

У 1205 г. Папа Рымскі Інакенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храморнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў

Патрываў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.

Лівонская вайна і заняпад ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Мір апынуўся нетрывалым, і ў 1444 успыхнула вайна Лівоніі з Ноўгарадам і Псковам, якая доўжылася да 1448.

У 1492 для барацьбы з Лівоніяй каля нямецкай крэпасці Нарвы быў заснаваны Івангорад.

У 1500 быў складзена антымаскоўскі дагавор паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам. Падчас вайны 15011503 гг., у 1501 годзе ордэн быў разгромлены рускімі войскамі пры Гельмедзе (каля Дэрпта).

У 1557 г. Іван IV узяў курс на абвастрэнне адносін з ордэнам — ён адмовіў лівонскім паслом у прыёме. Ордэн быў разгромлены і ліквідаваны ў Лівонскай вайне рускімі войскамі ў 1561.

Апошні гросмайстар Готхард Кетлер, не бачачы сродкаў да захавання незалежнасці Ордэна, па Віленскай дамове прыняў (1561) тытул герцага і тым самым паклаў канец існавання Ордэна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]