Іонны абмен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Іонны абмен — абарачальны працэс стэхіяметрычнага абмену іонамі паміж іанітам і растворам электраліту.

Прынята разглядаць іонны абмен як гетэрагенную абменную хімічную рэакцыю, якая характарызуецца канцэнтрацыйнай канстантай раўнавагі. Працэс іоннага абмену мае дыфузійны характар. Каэфіцыент дыфузіі іонаў у іанітах (10-6 см²/с) памяншаецца з павелічэннем зарадаў іонаў і ступені сшытасці іанітаў. Выкарыстоўваюць у цеплавой і атамнай энергетыцы для атрымання абяссоленай вады, у гідраметалургіі пры пераапрацоўцы бедных руд каляровых, рэдкіх і высакародных металаў, у аналітычнай хіміі (іоннаабменая храматаграфія).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2