Іон Іліеску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іон Іліеску
рум.: Ion Iliescu
2-і прэзідэнт Румыніі
чэрвень 1990 — 29 лістапада 1996
Папярэднік Нікалае Чаўшэску
Пераемнік Эміль Канстанцінеску
4-ы прэзідэнт Румыніі
20 снежня 2000 — 20 снежня 2004
Папярэднік Эміль Канстанцінеску
Пераемнік Траян Бэсеску
член Сената Румыніі[d]
13 снежня 2004 — 14 снежня 2008
член Сената Румыніі[d]
22 лістапада 1996 — 10 снежня 2000

Нараджэнне 3 сакавіка 1930(1930-03-03)[1][2][…] (94 гады)
Бацька Александру Іліеску[d]
Жонка Nina Iliescu[d]
Веравызнанне вальнадумства[3] і атэізм[3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык, рэвалюцыянер, пісьменнік-дакументаліст, прапагандыст, актывіст, дзяржаўны дзеяч, блогер
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
National Maltese Order of Merit Collar of the Spanish Order of the Civil Merit Istiglal Order Order of Civil Merit ордэн Зоркі Румыніі ордэн «За верную службу» National Order of Merit Grand Cross of the National Order For Merit ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Ордэн Крыжа Зямлі Марыі Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Падвойнага белага крыжа ордэн Свабоды
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн Караля Таміслава ордэн Дастык I ступені ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» ордэн Заслуг ордэн Серафімаў ордэн Слана ордэн Белага арла Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Grand Cross of the Order of Vytautas the Great ордэн Вітаўтаса Вялікага Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» ордэн Югаслаўскай зоркі ордэн Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Order 23rd of August Order of the Yugoslavian Great Star Order of Sikatuna Medal of the Oriental Republic of Uruguay Grand Order of Mugunghwa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іон Іліеску (рум.: Ion Iliescu; нар. 3 сакавіка 1930, Алтэніца, Румынія) — румынскі палітык, сенатар ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Займаў пасаду Прэзідэнта Румыніі ў 1990—1996 і 2000—2004 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 сакавіка 1930 года ў горадзе Алтэніца. Бацька Іона, Александру Іліеску (1901—1945) — чыгуначнік, з’яўляўся членам падпольнай камуністычнай партыі. У 1931 годзе прыняў удзел у пятым з’ездзе партыі, які прайшоў у Маскве. Па вяртанні на радзіму быў прысуджаны да турэмнага зняволення і памёр у турме.

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут у 1955 годзе, вучыўся таксама ў Бухарэсцкім політэхнічным інстытуце. Акрамя роднай румынскай, свабодна валодае рускай і англійскай мовамі.

Член Саюза камуністычнай моладзі (1944) і РКП (1953). Кандыдат у члены ЦК РКП (1965), член ЦК РКП (1968), кандыдат у члены Палітвыканкама ЦК РКП (1969-74). У 1957 годзе быў абраны ў Вялікі нацыянальны сход. Працаваў у Саюзе асацыяцый студэнтаў-камуністаў, кіраваў аддзелам прапаганды ЦК РКП (1965—1968). У 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром ЦК Саюза камуністычнай моладзі і міністрам па справах моладзі.

У 1989 годзе Іліеску ўзначаліў хваляванні, накіраваныя супраць Чаўшэску, а пасля звяржэння апошняга — утварыў Фронт нацыянальнага выратавання Румыніі і стаў яго старшынёй.

З 22 снежня 1989 года да 20 мая 1990 года — выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Румыніі. У 1990 годзе быў абраны Прэзідэнтам Румыніі. У 1992 годзе быў паўторна абраны на пасаду Прэзідэнта Румыніі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]