Іосіф Іосіфавіч Плаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Іосіфавіч Плаўскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 20 снежня 1935(1935-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 2011(2011-10-03) (75 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Герой Сацыялістычнай Працы

Іосіф Іосіфавіч Плаўскі (20 снежня 1935, в. Зубелевічы), беларускі гаспадарчы дзеяч, арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].

Нарадзіўся ў вёсцы Зубялевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1950—1951 вучыўся ў сельгасшколе малодшых ветфельдшараў у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З 1951—1954 і 1957—1961 працаваў ветфельдшарам калгаса «Сцяг Саветаў» Клецкага раёна. У 1954—1957 служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. З 1961 — старшыня калгаса «Памяць Леніна», з 1976 — дырэктар дзяржплемзавода «Чырвоная Зорка».

У 1974 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут[1]. З 1976 года дырэктар РУСП «Племзавод Чырвоная Зорка». З 2006 па 2008 працаваў намеснікам дырэктара РУСП «Племзавод Чырвоная Зорка».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Цэнтральнага камітэта КПБ, неаднаразова — дэпутатам раённага і сельскага саветаў.

Званне Героя Сацпрацы прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці[1].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Леніна (1966)
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1966)
  • Ордэн Леніна і залаты медаль «Серп і Молат» (1971)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976)
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медаль «За доблесную працу» (1970).
  • Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1995).
  • Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці.

Зноскі

  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.