Іосіф Антонавіч Шчарбовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Антонавіч Шчарбовіч
Дата нараджэння 8 лістапада 1902(1902-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1952(1952-04-05) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гельмінтолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера гельмінталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук[1] (1942)
Навуковае званне
Альма-матар

Іосіф Антонавіч Шчарбовіч (26 кастрычніка (8 лістапада) 1902, вёска Малая Альшанка, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 красавіка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне гельмінталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1942), прафесар (1946). Адзін з арганізатараў і першы загадчык кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе скончыў вучобу ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Загадчык санпрапускным пунктам Полацкага акруговага зямельнага аддзела наркамзема Беларусі (1929). Аспірант кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1929–1931). У 1931—1941 і 1944—1952 гг. загадчык кафедры паразіталогіі. Доктарскую дысертацыю абараніў у 1942 годзе. Распрацаваў метады прыжыццёвай капралагічнай дыягностыкі метастрангілёзу і макракантарынхозу свіней. Аўтар больш за 40 навуковых прац.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гельмінтазаанозы (галоўнейшыя глістныя хваробы, агульныя ў жывёлы і чалавека) / І. А. Шчэрбовіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя сельскагаспадарчай літаратуры, 1952. — 58, [2] с. : іл. ; 20 см. — 10000 экз. — 75 к.
  • Галоўнейшыя глісныя хваробы хатніх жывёл і меры барацьбы з імі / І. А. Шчэрбовіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя сельскагаспадарчай літаратуры, 1952. — 58, [2] с. : іл. ; 20 см. — 10000 экз. — 75 к.
  • Лёгачна-глісныя хваробы буйнай рагатай жывёлы і авечак і барацьба з імі / Шчарбовіч ; Віцеб. ветэрынар.-даслед. ін-т. — Мн. : Дзяржвыд Беларусі. Сельгассектар, 1935. — 53, [1] с. — 10000 экз. — 25 к.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Редкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]