Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч
Дата нараджэння 25 кастрычніка (6 лістапада) 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1943(1943-08-19) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч (6 лістапада 1891, хутар Лявонаўка, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл. — 19 жніўня 1943, ГУЛАГ) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З пачаткам 1-й сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лютым 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях рускую і лацінскую мовы. У жніўні 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1923). Прыехаў у Мінск, дзе выкладаў беларускую мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. З лютага 1924 у БДУ на кафедры гісторыі беларускай мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 19291930 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай мовы і беларуская дыялекталогія. У верасні 1930 вымушаны выехаць з Беларусі. Працаваў у Саратаве ва ўніверсітэце, з 1931 — у педінстытуце. З верасня 1934 у Арэнбургскім педінстытуце. Арыштаваны 17.9.1937. Сасланы ў лагер на Поўначы. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка. Мн., 1927 (факсімільнае выданне, 1994);
  • Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі: Гісторыка-метадалагічны нарыс // Працы БДУ. 1925, № 6-7. С. 98—127;
  • Мова выданняў Францішка Скарыны // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926. С. 262—283;
  • Форма «прошлага ў будучым» (буду-лъ) у мове дакументаў «Літоўскай метрыкі» // Працы БДУ. 1927. Т. 16;
  • Ещё к вопросу о «ляшских» чертах в белорусской фонетике // Slavia (Praha). 1930. R. 9. S. 500—523.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]