Іосіф Раманавіч Бумагін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Раманавіч Бумагін
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1907(1907-10-17)
Месца нараджэння Віцебск
Дата смерці 24 красавіка 1945(1945-04-24) (37 гадоў)
Месца смерці Брэслау
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1929—1933, 1941—1945
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Іосіф Раманавіч Бумагін (17 кастрычніка 1907, Віцебск[1][2] — 24 красавіка 1945, Вацлаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага ўзвода 396-га стралковага Катавіцкага палка 135-й стралковай Кракаўскай дывізіі (6-я армія, 1-ы Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (27.06.1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. Р. Бумагін нарадзіўся ў рабочай сям'і. Яўрэй. Скончыў сямігодку. У 1929—1933 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года жыў у горадзе Бірабіджан (Яўрэйская аўтаномная вобласць), працаваў на заводзе «Дальсельмаш».

Зноў прызваны ў Чырвоную Армію ў маі 1941 года. Скончыў пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку. На фронце з красавіка 1945 г[1].

24 красавіка 1945 г. кулямётны ўзвод пад камандаваннем лейтэнанта І. Бумагіна ўдзельнічаў у штурме горада Брэслау (сучасны Уроцлаў, Польшча). Руху пяхоты перашкаджаў агонь двух варожых кулямётаў, замаскіраваных у падвале разбуранага дома. Адзін з іх Бумагін знішчыў гранатамі, а амбразуру другога закрыў сваім целам, што забяспечыла поспех наступу[1].

Пахаваны ў Брэслау.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27 чэрвеня 1945 года лейтэнанту Бумагіну Іосіфу Раманавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем І. Р. Бумагіна названы вуліца ў Віцебску, вуліца і сквер у Бірабіджане[1].
  • Мемарыяльная дошка на будынку цэха завода «Дальсельмаш».
  • Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена сярэдняй агульнаадукацыйнай працоўнай політэхнічнай школе з працоўным навучанне № 1 горада Гарадок[3].

Зноскі

  1. а б в г д Бумагин Иосиф Романович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. Гарадок паводле Памяць: Гарадоцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  3. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гарадоцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407—408. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іосіф Раманавіч Бумагін на сайце «Героі краіны»