Іосіф Сцяпанавіч Пятосін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Сцяпанавіч Пятосін
Дата нараджэння 9 верасня 1882(1882-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 1938
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, педагог
Навуковая сфера матэматычны аналіз, дыферэнцыяльная геаметрыя, тэорыя імавернасцей і варыяцыйнае злічэнне
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Іосіф Сцяпанавіч Пятосін (9 верасня 1882, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобласць — 21 кастрычніка 1938, Мінск, НКУС) — беларускі матэматык, педагог. Прафесар (1932).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім універсітэце (1906). З 1906 года выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Літвы і Расіі. З 1921 года ў БДУ (з 1922 намеснік дэкана, у 1924-31 загадчык фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта), адначасова ў 1931-38 гадах у Беларускім энергетычным інстытуце, у 1933 годзе ў БПІ. Навуковыя працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Член матэматычнай секцыі Галоўнай тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры. Падчас арышту выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 16.5.1938. Асуджаны «тройкай» НКУС 22.8.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі і агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.3.1956. Справа П. № 6692-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]