Ёхан Кёлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іохан Кёлер)
Ёхан Кёлер
эст.: Johann Köler
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 сакавіка 1826(1826-03-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1899(1899-04-22)[2][1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр жывапіс
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёхан Кёлер (эст.: Johann Köler, 8 сакавіка 1826, Вастэмыйза Вільяндзінскага павета, Эстонія — 22 красавіка 1899, Санкт-Пецярбург) — эстонскі жывапісец і акварэліст, заснавальнік нацыянальнай школы жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ёхан Кёлер нарадзіўся ў небагатай сялянскай сям'і, быў у бацькоў сёмым дзіцем. Школьную адукацыю атрымаў у Вільяндзі, затым вывучаў жывапіс у Цэсісе.

Скончыў Пецярбургскую АМ у 1855 годзе.

У 18571862 гадах вучыўся і працаваў у Рыме і Парыжы. Ён наведвае таксама Бельгію і Галандыю, у 1858 годзе здзяйсняе паездку ў Італію праз Альпы, жыў у Мілане, Рыме, Фларэнцыі і ў Жэневе. У Італіі мастак захапіўся акварэллю.

З 1862 года ў Пецярбургу. Выкладаў у школе Таварыства заахвочвання мастакоў (18621863) і АМ (18691870, з 1867 прафесар).

У 18861889 гадах мастак жыў і працаваў у Вене, Парыжы і ў Ніцы. І.Кёлер удзельнічаў таксама ў культурным жыцці эстонцаў. У 1860-1890-х гадах ён з'яўляўся адным з выдатных дзеячаў дэмакратычнага крыла эстонскага нацыянальнага руху. У Санкт-Пецярбургу сябраваў з адным з лідараў эстонскага нацыянальнага адраджэння, пісьменнікам Карлам Робертам Якабсанам. У 18911893 гадах ён быў старшынёй Эстонскага літаратурнага саюза (Eesti Kirjameeste Selts).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў пераважна камерныя і парадныя партрэты, рэлігійныя і міфалагічныыя кампазіцыі.

Сярод твораў: «Геркулес выводзіць Цэрбера з пекла» (1855), аўтапартрэт (1859), «Дзяўчынка ля крыніцы» (1859—1861), партрэты бацькі і маці мастака (1857—1864), «Абуджэнне ад чароўнага сну, або Эстонская легенда» (1864—1865), «Ева з гранатам» (1879—1880), «Праклён Ларэляў манахамі» (1887) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]