Іоў, Патрыярх Маскоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Патрыярх Іоў
Патрыярх Іоў
1-ы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
23 студзеня 1589 — чэрвень 1605
Царква: Руская праваслаўная царква
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Патрыярх Гермаген дэ-юрэ
Патрыярх Ігнацій дэ-факта
Мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Русі
11 снежня 1586 — 23 студзеня 1589
Папярэднік: Дзіянісій
Пераемнік: увядзенне патрыяршаства;
Іосіф (Валчанскі)сінадальным перыядзе)
Архіепіскап Растоўскі
9 студзеня — 11 снежня 1586
Папярэднік: Яўфімій
Пераемнік: Варлаам
Епіскап Каломенскі
16 красавіка 1581 — 9 студзеня 1586
Папярэднік: Давід
Пераемнік: Іосіф
 
Імя пры нараджэнні: Іван (Іаан)
Нараджэнне: каля 1525
Старыца, Цвярская вобласць
Смерць: 19 чэрвеня 1607({{padleft:1607|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:19|2|0}})
Старыца, Цвярская вобласць
Пахаваны: Успенскі сабор

Патрыярх Іоў (каля 1525 — 19 ліпеня 1607) — першы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1589—1605). Кананізіраваны Рускай царквой у 1989 годзе ў ліку святых.

Жыццё і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У свеце Іван (Іаан). Нарадзіўся каля 1525 года ў Старыцы, па дасягненню паўнагоддзя прыняў пострыг, далей стаў ігуменам (з 1566 па 1571 год) у Старыцкам Успенскім манастыры . Старыца з'яўлялася аднім з цэнтраў апрычыны, Іван Жахлівы звярнуў сваю ўвагу на ігумена і ў 1571 годзе перавёў яго ў Маскву ў Сімонаў манастыр. У 1575 годзе стаў архімандрытам царскага Наваспасскага манастыра ў Маскве. З 1581 года епіскап Каломенскі. У Каломне быў да 1586 года, калі быў прызначаны архіепіскапам Растоўскім. З сярэдзіны 1580-х гадоў блізкі спадвіжнік Барыса Гадунова, пры яго падтрымкі ўзведзен у мітрапаліты Маскоўскія (1586) і 26 студзеня(5 лютага н.ст) 1598 года пастаўлены Канстантынопальскім патрыярхам Іеряміей ІІ(які ў гэты час знаходзіўся ў Маскве) першым Патрыярхам Маскоўскім. Іоў далей падтрымліваў палітыку Гадунова. З галоўных царкоўных падзей яго патрыяршага жыцця — кананізацыя Васілія Блажэннага і Іосіфа Валоцкага, распаўсюджанне хрысціянства ў Паволж'е, якое заваявай Іван Жахлівы, і ў Сібіры, якую далучылі ў гады праўлення Гадунова. Смерць Гадунова ў 1605 годзе і перамога Ілжэдзмітрыя І азначала і падзенне Іова. іоў адмовіўся прызнаваць Ілжэдзмітрыя І сынам Івана Жахлівага і патрабаваў ад жыхароў Масквы вернасці Фёдару Барысавічу, Ілжэдзмітрый і яго суплечнікі, «которые государю изменили, а тому вору и богоотступнику последуют и именуют его князем Дмитрием», былі аддадзены патрыярхам анафеме. Сам патрыярх Іоў у сваіх граматах называў Ілжэдзмітрыя «расстрига, ведомый вор, в мире звали его Юшком Богданов сын Отрепьев, жил у Романовых во дворе и заворовался. …да и у меня, Иова Патриарха, во дворе для книжного письма побыл во дьяконах же. А после того сбежал с Москвы в Литву». Іоў быў зняты з кафедры і адпраўлены ў манастыр у роднай Старыцы яшчэ да прыбыцця Ілжэдзмітрыя ў сталіцу, які накіраваў загад «взять его там в приставы» і трымаць «во озлоблении скорбнем». Пасля забойства Фёдара Гадунова Іова арыштавалі за набажэнствам у Успенскім саборы Крамля, сарвалі з яго патрыяршае аддзенне і як простага манаха адправілі ў выгнанне. Пасля гэтага царкоўны сабор выбраў новым маскоўскім патрыярхам грэка Ігнація, які быў раза са спаручнікамі Ілжэдзмітрыя У Старыцы Іоў пражыў яшчэ два года, і памёр у 1607 годзе. Перад гэтым рэабілітаваны пры васілі Шуйскім наведаў Маскву, але по здароўю (абсалютна аслеп) адмовіўся ад патрыяршага прастолу і вярнуўся ў Старыцу, дзе памёр 19 ліпеня і быў пахаваны ў Старыцкам Успенскім манастыры . У 1652 годзе рэшткі Іова перанесены ва Успенскі Сабор Маскоўскага Крамля.