Ірак
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| الجمهورية العراقية
Рэспубліка Ірак |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: "الله أكبر" |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Арабская, Курдская | |
| сталіца: | Багдад | |
| прадстаўнік дзяржавы: | ||
| кіраўнік дзяржавы: | ||
| плошча: | 438,317 км² | |
| насельніцтва: | 28,807,000 2005 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 171 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Іракскі дынар | |
| часавы пояс: | ||
| гімн: | Mawtini | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
| дамен у Інтэрнеце: | .iq | |
| міжнародны тэлефонны код: | +964 | |
| карта | ||
РЭСПУБЛІКА ІРАК, Ірак – дзяржава ў Азіі на Блізкім Усходзе, у Месапатамскай нізіне. Тэрыторыя - 437,072 тыс. кв. км. Мае агульныя межы з Іранам (1.458 км), Іарданіяй (181 км), Кувейтам (242 км), Саудаўскай Аравіяй (814 км), Сірыяй (605 км), Турцыяй (331 км). Працягласць марскога ўзбярэжжа ў Персідскім заліве - 58 км. Сталіца - Багдад. Дзяржаўная мова - арабская.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва Ірака – каля 25 млн. чал., з якіх 70-80% складаюць арабы, курды - 15-20%, туркоманы, асірыйцы і інш. - 5%.
Пераважная рэлігія - іслам: 97% вызнаўцаў - мусульмане (60-65% - шыіты, 32-37% - суніты), астатняе насельніцтва вызнае розны звон хрысціянскай рэлігіі (нестарыяне, халдзеі, грыгарыяне).
[правіць] Дзяржаўны лад
У сакавіку – красавіку 2003 года ЗША пры падтрымцы Вялікабрытаніі распачалі ваенную акцыю, у выніку якой Ірак быў акупіраваны войскамі кааліцыі. Фармальнае аднаўленне суверэнітэту краіны адбылося 28 чэрвеня 2004, калі адбылася афіцыйная цырымонія перадачы ўладных паўнамоцтваў ад Часовых кааліцыйных улад Часоваму ўраду Ірака.
8 чэрвеня 2004 СБ ААН прыняў рэзалюцыю № 1546, у якой зафіксаваны графік палітычнага працэсу на пераходны перыяд, які завяршаецца ў снежні 2005. У студзені 2005 прайшлі выбары ў Пераходную нацыянальную асамблею (ПНА), у красавіку быў сфарміраваны Пераходны ўрад Ірака (ПУІ). Праект сталай Канстытуцыі Ірака быў зацверджаны на рэферэндуме ў кастрычніку. У снежні 2005 прайшлі новыя агульнаіракскія выбары, па выніках якіх на аснове канстытуцыі былі фармаваныя сталыя органы ўлады.
22 красавіка 2006 былі ажыццёўленыя прызначэнні на галоўныя дзяржаўныя пасады. Дж. Талабані (курд) перавыбралі на пост прэзідэнта. Віцэ-прэзідэнтамі сталі А. Абдельмахдзі (шыіцкая Аб'яднаная іракская кааліцыя) і Т. Хашэмі (суніцкі Фронт іракскай згоды). Старшынёй парламента быў абраны суніт М. Машхадані, яго намеснікамі зацверджаныя курд А. Тэйфур і шыіт Х.Атыя. Урад быў даручана сфарміраваць прэм'ер-міністру Н. Малікі, члену кіраўніцтва шыіцкай партыі «Даава».
З'яўленне канстытуцыйных органаў улады фармальна азначае завяршэнне палітычнага працэсу ў Іраку. Праблематыка іракскага ўрэгулявання, аднак, застаецца на павестцы дня.
На тэрыторыі краіны находзяцца Шматнацыянальныя сілы (ШНС), створаныя для выканання задач падтрымання і забеспячэнні бяспекі «у мэтах паспяховага завяршэння палітычнага працэсу». ШНС дзейнічаюць пад адзіным амерыканскім камандаваннем, яго касцяк складаюць падрадзяленні войскаў ЗША.
У лістападзе 2007 Дж. Буш і Н. Малікі зацвердзілі «Дэкларацыю аб прынцыпах», якая прадугледжвае падрыхтоўку двухбаковай дамовы, якая юрыдычна замацоўвае доўгатэрміновае базіраванне амерыканскіх войскаў у Іраку. 18 снежня 2007 СБ ААН прыняў рэзалюцыю № 1790 аб чарговым падаўжэнні мандата ШНС на адзін год, якое павінна стаць апошнім.
У краіне фактычна ідзе партызанская вайна, назіраецца высокі ўзровень гвалту і тэрарыстычнай актыўнасці.