Ірвін Уэлш
І́рвін Уэ́лш (англ.: Irvine Welsh, 27 верасня 1958) — сучасны шатландскі пісьменнік, аўтар культавых кніг «Trainspotting» i «Acid House», паводле якіх былі знятыя аднайменныя фільмы. У абодвух стужках Уэлш грае эпізоды.
Біяграфія [правіць]
У пачатку 1990-х Уэлш пачаў пісаць. Яго першы раман «Trainspotting» (1993) - прасякнуты чорным гумарам апавяданне пра будні маладых наркаманаў Эдынбурга канца 1980-х гадоў. Гэта ў значнай ступені аўтабіяграфічная кніга. Юнацтва Уэлш правёў сярод наркаманаў, але, перасяліўшыся ў Амстэрдам, знайшоў у сабе сілы злезці з іголкі. Уэлш стаў адзіным сярод сваёй наркаманскай кампаніі, хто выжыў падчас эпідэміі СНІДу. У 1996 годзе Дэні Бойл зняў на аснове «Trainspotting» фільм «На ігле». Папулярным стаў і саўндтрэк да стужкі, у які ўвайшлі кампазіцыі групы Уэлша Primal Scream. Пасля гэтага Уэлш напісаў яшчэ шэраг кніг і на дадзены момант застаецца адным з найбольш папулярных пісьменнікаў у жанры контркультуры.
Раманы [правіць]
- Trainspotting (1993)
- Marabou Stork Nightmares (1995)
- Filth (1998)
- Glue (2001)
- Porno (2002)
- The Bedroom Secrets of the Master Chefs (2006)
- Crime (2008)
- Skagboys (2010 - пішацца)
Экранізацыі [правіць]
- 1996 - На ігле (Trainspotting)
- 1998 - Кіслотны дом (Acid House)
