Ірвін Шоу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ірвін Шоу
Irwin Shaw
Імя пры нараджэнні:

Ірвін Гілберт Шамфараф

Дата нараджэння:

27 лютага 1913({{padleft:1913|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})

Месца нараджэння:

Нью-Ёрк

Дата смерці:

16 мая 1984({{padleft:1984|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:16|2|0}}) (71 год)

Месца смерці:

Давос

Грамадзянства:

ЗША

Род дзейнасці:

празаік

Ірвін Шоу (англ.: Irwin Shaw, сапр. Ірвін Гілберт Шамфараў; 27 лютага 1913, Нью-Ёрк, ЗША — 16 мая 1984) — амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бруклінскі каледж (1934). Пачаў пісаць сцэнарыі для радыё ў 21 год. Пасля займаўся напісаннем кінасцэнарыяў, і нарэшце ў 1949 г. выйшаў яго першы раман — «Маладыя львы» (The Young Lions), заснаваны на ўласным досведзе часоў Другой сусветнай вайны. Раман меў вялікі поспех і пазней быў экранізаваны (у 1958). Пасля выдання другога рамана, які апісваў уздым макартызму ў ЗША, І. Шоу абвінавацілі ў прыналежнасці да камуністаў, а яго імя трапіла ў чорны спіс Галівуду. У 1951 І. Шоу з'ехаў у Еўропу, дзе пражыў да смерці. У Еўропе былі напісаныя не менш паспяховыя кнігі: «Люсі Краўн» (Lucy Crown, 1956), «Два тыдні ў другім горадзе» (Two Weeks in Another Town, 1960), «Багач, бядняк» (Rich Man, Poor Man; 1970).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У ранніх творах звяртаецца да тэмы фашызму, Другой сусветнай вайны, у пазнейшых — пасляваеннай амерыканскай і заходнееўрапейскай рэчаіснасці. Звяртаўся да праблем «амерыканскай мары» і «амерыканскай трагедыі», сям'і і грамадства, самасцвярджэння асобы і яе індывідуальнай адказнасці, лёсу мастацтва ва ўмовах камерцыялізацыі культуры.

Аўтар п'ес «Пахавайце мёртвых» (1936), «Простыя людзі» (1939), «Забойца» (1944), раманаў «Маладыя львы» (1948), «Трывожная атмасфера» (1950), «Вечар у Візантыі» (1973), «Хлеб па водах» (1981), «Успамін страты» (1982), дылогіі «Багач, бядняк» (1970) і «Жабрак, злодзей» (1977), кніг апавяданняў, публіцыстыкі, кінасцэнарыяў і інш. Яго творы адметныя займальнасцю інтрыгі, напружанасцю сюжэта, псіхалагізмам, дакладнасцю рэалій.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы лаўрэат прэміі О. Генры, якая ўручаецца за апавяданні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лявонава Е. Шоу // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.