Ірга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ірга
Amelanchier ovalis fruits.jpg
Ірга круглалістая (Amelanchier ovalis) —
тыпавы від роду.
Парастак, лісце і плады
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amelanchier Medik., 1789

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   25108
NCBI   23139
EOL   29970
GRIN   g:509
IPNI   33638-1

Ірга́ (Amelanchier) — род раслін трыбы Яблыневыя (Maleae) сямейства Ружавыя (Rosaceae), лістападны хмызняк ці невялікае дрэва.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая назва роду, Amelanchier, відаць, утворана ад правансальскага слова amelanche, якое «паказвае на мядовы смак пладоў»[3]. На думку М. М. Кадэна і Н. М. Цярэнцьевай, amelanchier (чытаецца амелянчыер) — гэта правансальская назва расліны, паходзіць ад amelanche — назвы пладоў аднаго з відаў роду (Amelanchier ovalis Medik.). Слову прыпісваецца кельцкае паходжанне[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Amelanchier vulgaris Sturm10.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце простае, круглявае або авальнае, на хвосціках, дробна- ці буйназубчатыя па краі, зверху цёмна-зялёныя, знізу бледна-зялёныя, восенню жоўта-чырвоныя або цёмна-чырвоныя.

Кветкі шматлікія, белыя або крэмавыя, сабраныя ў шчыткападобныя пэндзлі на канцах парасткаў. Завязь ніжняя. Песцік адзін. Асабліва багатае квіценне і плоданашэнне бывае на верхавінных парастках мінулага года.

Плод — яблык, сінявата-чорны або чырванавата-фіялетавы, з шызым налётам, дыяметрам да 10 мм, ядомае, салодкае, у сярэдняй паласе Расіі спее ў ліпені — жніўні.

Плады ўтрымліваюць да 12 % цукараў, каля 1 % кіслот, 0,5 % дубільных рэчываў, каля 40 мг% аскарбінавай кіслаты, карацін, фарбавальныя рэчывы.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома 19[5] відаў роду, якія растуць ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я: Паўночная Амерыка, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Каўказ, Крым, Японія, і некалькі гібрыдных формаў.

Лёгка прыстасоўваючыся да ўмоў, шырока разыходзіцца па свеце, у тым ліку і ў Расіі. Нярэдка сустракаецца здзічэлым. Насенне распаўсюджваецца птушкамі.

На тэрыторыі Беларусі часцей за ўсё сустракаюцца ірга круглалістая (Amelanchier ovalis), ірга каласістая (Amelanchier spicata) і радзей ірга канадская (Amelanchier canadensis)[6].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У родзе Ирга больш 10 відаў[7]

Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду[правіць | правіць зыходнік]

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Багатае квіценне, дэкаратыўныя плады, вытанчаная восеньская афарбоўка лісця, непатрабавальнасць да глеб, засухаўстойлівасць, скараплоднасць, хуткі рост, зімаўстойлівасць, штогадовае плоданашэнне — усё гэта робіць расліну вельмі прывабнай для садоўніка.

Лёгка пераносіць стрыжку, маючы 15-20 і больш роставых парасткаў.

У паўночных раёнах Расіі з'яўляецца адным з надзейных і цягавітых прышчэпаў для карлікавых груш і яблынь.

Плады ўжываюцца ў ежу свежымі, перапрацоўваюцца на варэнне, пасцілу, жэле, віно. Сухія плады — складовая частка кампотаў і кісялёў з сухафруктаў, якая надае ім прыгожую афарбоўку.

Ужыванне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Мноства вітаміну Р дазваляе рэкамендаваць плады расліны і сокі з іх пажылым людзям для ўмацавання сценак сасудаў і павышэння іх эластычнасці, папярэджання інфаркту міякарда і варыкознага пашырэння вен. Плады — добры полівітаміны сродак, іх ужываюць для лячэння гіпа- і авітамінозаў. Яны нармалізуюць сон і ўмацоўвае арганізм. Ужыванне настойкі кветак нармалізуе працу сэрца і зніжае крывяны ціск. У народнай медыцыне сок выкарыстоўваецца для паласкання горла пры ангінах, запаленні паражніны рота, адвары кары і лісця — як звязальны і ахінальны сродак. Сок свежых пладоў валодае звязальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца як лячэбны напой пры засмучэннях кішачніка.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. А. И. Пояркова. Род 730. Ирга — Amelanchier // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 408. — 540 + XIX с. — 5200 экз.
  4. Н. Н. Каден и Н. Н. Терентьева. Выпуск 1. А // Этимологический словарь научных названий сосудистых растений, дикорастущих и разводимых в СССР / МГУ им. М. В. Ломоносова; Под ред. доц. В. Л. Мирошенковой — М.: Изд-во Моск. ун-та, 1979. — С. 122. са спасылкай на Backer C. A. Verklarend woordenboek der wetenschappelijke namen van de in Nederland en Nederlandschi-Indie in het wild groeiende en in tuinen en parken gekweekte varens en hoogere planten — Groningen, Batavia, 1936., Gilbert-Carter H. Glossary of the British Flora — Cambridge, 1964., Smith A. W. A gardener's dictionary of plant names — N. Y., 1972. і Steam W. T. Botanical Latin. History, grammar, syntax, terminology and vocabulary — Newton Abbot, 1973.
  5. Паводле сайта GRIN. Гл. картку расліны.
  6. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  7. The Plant List: Amelanchier(Праверана 20 кастрычніка 2012)
  8. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Amelanchier Medik.(англ.) (Праверана 16 ліпеня 2009)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ірга // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]