Ірга канадская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ірга канадская
Amelanchier canadensis bloeiwijze.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amelanchier canadensis (L.) Medik.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   25112
NCBI   52523
EOL   633504
GRIN   t:2873
IPNI   30053201-2
TPL   tro-27800220

Ірга́ канадская (Amelanchier canadensis) — кветкавая расліна сямейства ружавых.

Буйнарослы від іргі: вышыня яе кустоў або дрэў вагаецца ад 2 да 18 м. Расце ў Паўночным паўшар'і, інтрадукавана на Беларусі.

Адрозніваецца тонкімі паніклымі галінамі, якія на адкрытых месцах фарміруюць шырокакруглаватую крону. Лісце прадаўгаватае, буйное, тонкае, пілавата-зубчастае па краях. Цвіце ў сярэдзіне мая. Кветкі белыя або жаўтавата-белыя, у прамых або паніклых гронках. Плады круглаватыя, буйныя (да 1,7 см у дыяметры), цёмна-пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым налётам, высокіх смакавых якасцей. Выспяваюць у канцы ліпеня — пачатку жніўня.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.