Іржаўныя грыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іржаўныя грыбы
Bruine roest op tarwe (Puccinia recondita f.sp. tritici on Triticum aestivum).jpg
Puccinia coronata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pucciniales Clem. & Shear, 1931

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   5258
EOL   6877107
MB   501535

Іржаўныя грыбы (Uredinales) — парадак базідыяльных грыбоў падкласа тэламіцэтэс. 14 сямействаў. 164 роды, 7000 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 400 відаў з 14 родаў: гімнаспарангій, пукцынія, трашэлія, урацімес, ахрапсора, калеаспорый, кранарцый, мелапсорый і інш.

Аблігатныя паразіты вышэйшых травяністых раслін, пераважна злакавых і бабовых. Узбуджальнікі іржы раслін. Маюць вялікую колькасць спецыялізаваных форм.

Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі, праз якія грыб паглынае пажыўныя рэчывы з клетак расліны-гаспадара, у большасці відаў мясцовы (на месцы пападання споры); зрэдку дыфузны (працінае ўсю расліну). Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці іржавага колеру (адсюль назва). Цыкл развіцця іржаўных грыбоў — чаргаванне гаплоіднай і дыплоіднай стадый. Маюць 5 тыпаў споранашэння. Адны віды маюць усе тыпы споранашэння (поўны цыкл развіцця), другія — толькі некаторыя (няпоўны цыкл). Пры развіцці на адной расліне ўсіх тыпаў споранашэння грыбы называюць аднагаспадаровымі, калі гаплоідная і дыплоідная стадыі на розных расліных — рознагаспадаровымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]