Іржы Коларж
Іржы Коларж | |
---|---|
фр.: Jiří Kolář | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Kolar, Jiri |
Дата нараджэння | 24 верасня 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 2002[2][5][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, драматург, мастак, паэт, рысавальнік, калажыст, калекцыянер, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, мецэнат |
Гады творчасці | 1937[8] — 1999[8] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі |
Jaroslav Seifert Prize[d] (1991) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
artlist.cz/jiri-kolar-39… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іржы Коларж (чэшск.: Jiří Kolář, 24 верасня 1914, Процівін — 11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З’ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.
І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднання паэтаў і мастакоў «Група 42», быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з’яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.
Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з’яўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя яўляюцца вершы зборніка «Печань Праметэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.
І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмена, Э. Лі Мастэрса.
Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[9].
Зноскі
- ↑ Jiri Kolár
- ↑ а б Jiri Kolar — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Jiří Kolář // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Evidence zájmových osob StB
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б RKDartists Праверана 12 лістапада 2022.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381
- Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2
- Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3
- Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5
- Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іржы Коларж
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Вінаградскіх могілках
- Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
- Ганаровыя грамадзяне Прагі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Чэхіі
- Пісьменнікі Чэхіі
- Мастакі Чэхіі
- Перакладчыкі Чэхіі
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі» 2 ступені, Чэхія