Ірландскае рагу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ірландскае рагу

Ірландскае рагу (ірл.: stobhach / stobhach Gaelach) — нацыянальная страва ірландскай кухні. З'яўляецца традыцыйнай і адной з самых папулярных у краіне. У склад класічнага рагу ўваходзяць бараніна, бульба, цыбуля, а таксама пятрушка і кмен. Пераважна мяса рэжацца невялікімі кавалачкамі, а гародніна — напалову ці чвэрцямі. Інгрэдыенты складаюць у глыбокі посуд, напрыклад, сатэйнік, пасля чаго заліваюць вадой і тушаць на маленькім агні каля 1 гадзіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Davidson, Alan & Jaine, Tom (2006) Oxford Companion to Food. Oxford: Oxford University Press. ISBN 9780192806819