Іронія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іро́нія(стар.-грэч.: εἰρωνεία — прытворства, насьмешка) — прыхаваная насьмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасці — прыказках і прымаўках, загадках, анекдотах, устойлівых вобразных параўнаннях, прыгаворах і інш. (На чужой старане і рак рыба. Ці то свінні елі, ці шляхта папасвалася. Багаты як пагарэлец. Весела як рыбцы на кручку. Прыйшоўся як вол да карэты). Што да мастацкай літаратуры, у прыватнасці паэзіі, то іронія вызначае мастацкую своеасаблівасць многіх сатырычных твораў — сатырычных вершаў, эпіграмаў, эпітафій, пародый, баек і інш. Iронія можа мець значэнне не толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу асэнсавання рэчаіснасці, асьмяяння з г. зв. двайным сэнсам, падтэкстам. Злосна-зьедлівая іронія называецца сарказмам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]