Ірына Ігараўна Дзеранчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Дзеранчук (Бурая)
Пол ж
Поўнае імя Ірына Ігараўна Дзеранчук (Бурая)
Нарадзілася 16 красавіка 1958(1958-04-16) (65 гадоў)
г. Мінск

Ірына Ігараўна Дзеранчук, народжаная Бурая (нар. 16 красавіка 1958, г. Мінск) — беларуская савецкая спартсменка (хуткаснае падводнае плаванне). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1975)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1979 трэнер ЦК ДТСААФ БССР па хуткасных відах падводнага плавання. Чэмпіёнка свету (1976, Гановер, ФРГ — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 і ныранне на 50 м), Еўропы (1975, Вітэль, Францыя — падводнае плаванне з аквалангам на 100, ныранне на 25 м, эстафета 4×100 м — плаванне ў ластах), СССР (1976 г. — ныранне на 50 м, 1977 — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 м, ныранне на 50 м)[1].

Пераможца і прызёр міжнародных і усесаюзных спаборніцтваў, рэкардсменка свету (1975-77)[1].

Зноскі

  1. а б в Бурая Ирина Игоревна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 92. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]