Ірына Аляксандраўна Мядзведзева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Мядзведзева
Ірына Аляксандраўна Мядзведзева
Дата нараджэння 14 жніўня 1982(1982-08-14)[1] (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Адукацыя
Прафесія акцёрка, спявачка
Кар’ера 1999 — цяпер. час
Кірунак камедыя, меладрама
IMDb ID 3629793
iramedvedeva.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Аляксандраўна Мядзведзева, нар. 14 жніўня 1982 г., Бабруйск, Беларуская ССР) — беларуская і расійская актрыса.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. У 2003—2004 гадах працавала актрысай Тэатра Беларускай Арміі.

Тэлебачанне і кіно[правіць | правіць зыходнік]

На кінаэкране дэбютавала ў 1999 годзе эпізадычнай роляй камсамолкі ў серыяле «Паскораная дапамога». Пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў знялася ў невялікіх ролях у серыялах «Каманда» і «Мужчыны не плачуць». Таксама здымалася ў фільме Уладзіміра Марозава і Юліі Белюсевай «Вяртанне трыццатага», баявіку Усевалада Плоткіна «Агонія страху», серыяле «Кадэцтва».

У 2005 годзе ўвайшла ў склад групы акцёраў скетч-шоў «Дарагая перадача» (RenTV). З 2006 года і да закрыцця праграмы ў пачатку 2014 года здымалася ў скетч-шоу «6 кадраў» на канале СТС.

На Мінскім тэлебачанні дэбютавала ў 2002 годзе, яна пачала працаваць у перадачы «velcom SMS Top 10» на Першым музычным канале.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

18 ліпеня 2009 года выйшла замуж за Руслана Алехну, беларускага спевака і ўдзельніка праекта «Народны артыст», з якім да гэтага сустракалася на працягу 5 гадоў. У 2011 годзе яны развяліся.

5 ліпеня 2018 года выйшла замуж за французскага бізнесмена Гіёма Бушэ. 19 чэрвеня 2019 года ў ніх нарадзіўся сын, а 22 кастрычніка 2021 года — дачка.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 ліпеня 2016.