Ірына Паладзеўна Ползік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Паладзеўна Ползік
Дата нараджэння 14 красавіка 1961(1961-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2012(2012-04-09) (50 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Францішак Валянцінавіч Вячорка
Род дзейнасці грамадская дзяячка, педагог
Альма-матар
Член у

Арына Вячорка, Арына Вележ, Ірына Паладзеўна Поўзік (14 красавіка 1961, Мінск, Беларусь — 9 красавіка 2012) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, педагог.[1]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 14 красавіка 1961 года ў Мінску.[2] Бацька Арыны — навуковец-вынаходнік, энергетык, прафесар тэхнічных навук, а маці — выкладчык-эканаміст.

Памерла 9 красавіка 2012 года. Пахавана на Міханавіцкіх могілках.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1983 — скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, механіка-матэматычны факультэт, спецыяльнасць «Матэматык».
  • 1990 — скончыла аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці «Гісторыя педагогікі».
  • 1975 — скончыла музычную школу № 4 горада Мінска па спецыяльнасці фартэпіяна.
  • 2009 — скончыла WSUS (Wyzszа Szkolа Umiejetnosci Spolecznych), Polska. Атрымала спецыяльнасць «Менеджар культуры».

Праца і навука[правіць | правіць зыходнік]

  • 1990—1996 — навуковы супрацоўнік лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі. Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай педагогікі, гісторыі тэхнікі на Беларусі, укладальнік 2-х томнай Бібліяграфіі па гісторыі беларускай педагогікі.

Аўтар артыкулаў у «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі», у кнігу «Гісторыя беларускай навукі і тэхнікі», шэрагу артыкулаў па гісторыі беларускай матэматыкі. Удзельнік навуковых канферэнцый Украіны, Расіі і Польшчы.

  • 1996—2007 — кіраўнік Беларускага рыцарскага клуба.
  • 2007—2009 — прадзюсар ТАА «Новая музыкальная кампанія».

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічала ў маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). У 1985—1991 гадах — удзельнік маладзежнага гісторыка-культурнага аб’яднання «Талака»[3].

  • 1992 — адзін з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд».
  • 1993 — адзін з заснавальнікаў рыцарскага руху на Беларусі.
  • 1995—2008 — арганізатар першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, моладзевага этнагістарычнага фестывалю ў Лошыцкім парку — «Лошыцкі фэст».

Прадзюсар рыцарскага руху на Беларусі: адзін з арганізатараў рыцарскіх выездаў у Польшчу на рыцарскі турнір у Голуб-Добжынь (1995); у Літву — Каўнас—1996 на інсцэніроўку Грунвальдскай бітвы, у Чэхію (Млазавіцы, 1997), арганізатар першай паездкі дэлегацыі Рыцарскіх клубаў на Грунвальдскую бітву (Ольштын, 1998), арганізатар святкавання ўгодкаў Грунвальдскай бітвы у Мінску (з 1996 па 1999 гады)

  • 2001—2007 — кіраўнік аднаго з найстарэйшых у Беларусі рыцарскіх клубаў «Вялікае княства».
  • 2000—2001 — стваральнік і аўтар першага праекту гістарычнай музыкі «Легенды Bялікага Kняства», які ўвайшоў у дзесятку найпапулярных беларускіх музычных альбомаў.
  • 2002 — арганізатар болей 20 канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі «Легенды Вялікага Княства».
  • 2001—2006 — прадзюсар гурта «Стары Ольса», прадзюсар музычнага праекту «Вір», кансультант музычнага праекту «Гістарычны эпас».
  • 2006 — кансультант фільма «Старадаўнія музычныя інструменты Беларусі».

У 2003 годзе на конкурсе «Рок-каранацыя—2003» намінавалася на «Прадзюсар года». 2008 годзе — удзельнік журы «Рок-каранацыя—2007».

  • 2002—2005 — арганізатар больш за 20 канцэртаў старадаўняй беларускай музыкі «Легенды вялікага княства».
  • 2005 — аўтар і стваральнік альбома гістарычнай музыкі «Старажытная зямля», у якім удзельнічалі 10 гуртоў і 6 выканаўцаў.
  • 2005 — адзін з арганізатараў I Нацыянальнага Конкурсу маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі «У гонар каралевы Боны» (Мінск, МТЭ).
  • 2006 — адзін з арганізатараў II Нацыянальнага Конкурсу маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі «У гонар каралевы Боны» (Навагрудак).

Стваральнік серыі музыкальных дыскаў «Беларуская музычная калекцыя»: 2007 год — «Постфольк», «Музыка Вялікага Княства Літоўскага», «Беларускі музычны авангард», 2008 год — «Спевы Беларусі» — зборнік аўтэнтычнай беларускай музыкі, «Медываль» — зборнік сярэднявечнай музыкі, «Вясковая лірыка» (жорсткія рамансы), 2009 год — «Музыка беларускіх храмаў».

  • 2008 — адзін з заснавальнікаў Беларускага клуба лютністаў.
  • 2009 — арганізатар канцэртаў «Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы».

Праекты: Рыцарскі турнір у Лошыцкім парку, 1996 год, семінар «Рыцарства ў мінулым, сучаснасці і будучыні», 1998 год, культурныя акцыі ў падтрымку мабілізацыйнай кампаніі, 2001 год, Легенды Вялікага Княства, 2004 год.

Член «Таварыства беларускай мовы», член «Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“», член ГА «БНФ „Адраджэнне“».

Зноскі

  1. Памерла Арына Вячорка. Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 5 чэрвеня 2018.
  2. Памерла Арына Вячорка. TIO.BY. Праверана 5 чэрвеня 2018.
  3. Памерла Арына Вячорка. Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 7 сакавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубавец С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — 457 с.