Ісаак I Камнін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ісак I КАМНІН (? — 31 мая 1060, Студыйскі манастыр), імператар усходнерымскі (1057—1059), фактычны родапачынальнік дынастыі Камнінаў. Сын Мануіла Эротыка Камніна, вядомага дзеяча часоў імператара Васіля II. Быў жанаты з Кацярынай, дачкою балгарскага цара Івана-Уладзіслава.
Займаў пасаду магістра і камандаваў усходнім войскам Візантыйскай імперыі, ваяваў з сяльджукамі. Быў пазбаўлены пасады імператрыцай Феадорай. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў Канстанцінопалі, але праз два гады, пасля палітычнай паразы, саступіў сталец Канстанціну Дуку. Зрокся ўлады ў снежні 1059. Пастрыгся ў манахі Студыйскага манастыра, дзе і памёр. Хварэў на эпілепсію.
| Папярэднік |
імператар рымскі 1057–1059 |
Наступнік |
