Ісай Шур
| Ісай Шур | |
| ням.: Issai Schur | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
10 студзеня 1941 (66 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
Ісай Шур (ням.: Issai Schur; 10 студзеня 1875, Магілёў - 10 студзеня 1941, Тэль-Авіў) — нямецкі і ізраільскі матэматык, паходзіў з беларускіх яўрэяў.
Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландау. Вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Вучань Г. Фрабеніуса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафесар Берлінскага ўніверсітэта 1910, пасля пераезду ў Бон прафесар Бонскага ўніверсітэта (1919). Замежны член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).
Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым не менш як габрэй быў выгнаны з універсітэта (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палесціну ў 1939. Выкладаў ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме.
Займаўся тэорыяй канечных груп і іх ўяўленнямі. Шырока вядомы як аўтар «лемы Шура», тэарэмы Шура.
Спасылкі [правіць]
- O’Connor, John J.; Edmund F. Robertson Issai Schur // MacTutor History of Mathematics archive
- Ісай Шур(англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».
- Профіль І. Шура на афіцыйным сайце РАН
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага Ізраіля. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |