Ісак Аронавіч Гурвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак Аронавіч Гурвіч
Дата нараджэння 15 (27) красавіка 1860
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1924(1924-07-09) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, палітычны актывіст, статыстык, адвакат, матэматык
Навуковая сфера эканоміка
Альма-матар
Партыя

Ісак Аронавіч Гурвіч (15 (27) красавіка 1860, Мінск — 9 ліпеня 1924, Нью-Ёрк) — эканаміст, публіцыст, выдавец. Брат Я. Гурвіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1877 годзе скончыў Мінскую гімназію, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народніцкай арганізацыі «Зямля і воля». Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1879 г. арыштаваны па справе падпольнай друкарні; выключаны з універсітэта. Знаходзіўся ў зняволенні каля года. Высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні мінскай друкарні арганізацыі «Чорны перадзел». Арыштаваны ў 1880 годзе; сасланы на 4 гады ў Сібір. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялян у Сібір; вынікі даследаванняў апублікаваў у працах «Эканамічныя пытанні Сібіры» і «Перасяленні сялян у Сібір».

У 1885 годзе вярнуўся ў Мінск, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Пад уплывам прац Г. Пляханава заняў марксісцкія пазіцыі. У 1899 г. з-за пагрозы арышту эміграваў у ЗША. У 1891 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Эканамічнае становішча расійскай вёскі» (апублікаваў яе ў 1892 годзе ў Нью-Ёрку; рускі пераклад у 1896); узначаліў кафедру каледжа ў Чыкага. У Нью-Ёрку выдаваў газету на рускай мове «Прогресс». У ЗША быў актывістам прафсаюзнага руху; уступіў у Амерыканскую сацыялістычную партыю. Удзельнічаў у стварэнні і рэдагаванні часопісаў «The Class Struggle» i «The Revolutionary Age  (англ.)». Пазбаўлены кафедры і звання прафесара. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. вярнуўся ў Беларусь; у 1906 годзе абраны дэпутатам ІІ Дзярждумы ад Мінска. Расчараваўшыся ў рэвалюцыі, зноў выехаў у ЗША. Пасля адкрыцця ў Мінску БДУ падарыў універсітэту сваю бібліятэку (некалькі тысяч тамоў).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]