Ісак II Ангел
| Ісак II Ангел грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος |
||
|
||
|---|---|---|
| 12 верасня 1185 — 8 красавіка 1195 | ||
| Суправіцель: | Аляксей IV (1203 — 1204) | |
| Папярэднік: | Андронік I Камнін | |
| Пераемнік: | Аляксей III Ангел | |
|
||
| 1 жніўня 1203 — 25 студзеня 1204 | ||
| Папярэднік: | Аляксей III Ангел | |
| Пераемнік: | Аляксей V Дука Мурзуфл | |
| Веравызнанне: | Праваслаўе | |
| Нараджэнне: | верасень 1156 | |
| Смерць: | 28 студзеня 1204 | |
| Род: | Ангелы (заснавальнік) | |
| Бацька: | Андронік Дука Ангел | |
| Маці: | Еўфрасіння Кастаманітыса | |
| Жонка: | 1) Ірына 2) Маргіт Венгерская |
|
| Дзеці: | 1) Аляксей IV 2) Ірына Ангеліна 3) Еўфрасіння-Ганна(укр.) бел. 4) Іаан Ангел 5) Мануіл Ангел |
|
Ісак II Ангел (грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος; каля 1156 — студзень 1204) — візантыйскі імператар у 1185—1195 і 1203—1204 гадах. Стаў першым прадстаўніком дынастыі Ангелаў, якая кіравала краінай 19 гадоў.
Прыйшоўшы да ўлады на хвалі незадаволенасці палітыкай Андроніка I Камніна, ён так і не змог захаваць імперыю ў былых межах. Дэспат Кіпра Ісак Камнін разбіў яго флот, балгарскія браты Асені арганізавалі паўстанне, падчас якога пад бокам Візантыі ўзнікла Другое Балгарскае царства, а сербскі жупан Стэфан Няманя абвясціў сябе незалежным кіраўніком. Краіна калацілася ад пастаянных паўстанняў і мяцяжоў супраць новага басілеўса[1].
Ісак паспеў праславіцца сваёй жорсткасцю і цягай да раскошы, і ў выніку быў зрынуты і аслеплены прыхільнікамі ўласнага брата — Аляксея[2]. Толькі ў 1203 годзе пры дапамозе крыжакоў былы кіраўнік са сваім сынам ізноў занялі адняты прастол, але ненадоўга. Праз некалькі месяцаў пасля іх звяржэння Канстанцінопаль быў захоплены лацінянамі, а Візантыйская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў.
Зноскі
- ↑ Сказкин Ф. И. Глава 14. Внешнеполитическое положение Византии в конце XII в. Четвёртый крестовый поход и захват Константинополя // История Византии — М., 1967 Т. 2.
- ↑ Дашков С. Б. Алексей IV Ангел // Императоры Византии. — М., 1997.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісак II Ангел