Ісаноэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ісаноэ (ад стар.-грэч.: Ἰσονόη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXVI.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены 23 лістапада 2000 групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 6. У кастрычніку 2002 спадарожнік атрымаў назву Ісаноэ, ад імя адной з данаід.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Ісаноэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.155.000 км за 725 дзён і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,246. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,2 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Ісаноэ складае каля 4 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,5 m.