Іслам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Іслам (мусульманства, магаметанства) – сусветная монатэістычная рэлігія, прадстаўнікі якой вераць у аднаго БогаАлаха і прызнаюць Муха́мада (Магаме́та) апошнім яго прарокам, які перадаў волю Алаха людзям. Другая па колькасці вернікаў рэлігія ў свеце.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Назва «іслам» у перакладзе з арабскай мовы азначае «выкананне божай волі», «пакорлівасць», а тэрмін мусульмане (му слім) азначае літаральна «мы іслам», «мы тыя, хто выконвае божую волю». Іслам мае сістэму рэлігійных правіл жыцця. Заснавальнікам іслама лічыцца Мухамад, поўнае яго імя па-арабску гучыць прыкладна як Мухамад ібн аль Алах. Нарадзіўся Мухамад прыкладна ў 571 г. у Меццы (Мекка), якая знаходзіцца на Аравійскім паўвостраве. Паходзіў з рода Кураджытаў, які быў адносна бедным. Рана страціўшы бацькоў, яго выхаваў дзядзя Абу Таліб, які займаўся гандлем. Недзе на 24-ым годзе жыцця Мухамад пачаў працаваць на багатую ўдаву Хадзіджу (Хэдзіджу), паступова стаўшы кіраўніком яе гандлёвых спраў. Пазней Мухамад ажаніўся з ёй, што моцна ўзвысіла яго статус у грамадстве.

Прыкладна ў 610 г. Мухамад, будучы на адпачынку ў пустыні каля гары Гіра (Хіра), убачыў нейкую нябесную істоту, якая з ім размаўляла. Спярша Мухамад вагаўся, не ведаючы хто гэта быў. Калі істота з'явілася другі раз, то Мухамед паверыў, што гэта анёл Джабраіл (арханёл Гаўрыіл) аб'яўляе яму праўду пра Бога. З таго моманту Мухамад расказвае пра сваё аб'яўленне. З 614 г. яго прамовы выходзяць па-за яго род, але яны не цешацца папулярнасцю. Частка слынных родаў паверыла Мухамаду. Падтрымку яму аказаў Амар. Той абвяшчае:

  1. Адзінасць Бога і неабходнасць паддацца яго волі.
  2. Адказнасць перад Богам за ўчынкі і надыход Апошняга дня.

Каля 619 г. памірае Хадзіджа. Адзін з братоў Мухамада пазбаўляе яго права на частку спадчыны, у гэты ж час памірае Абу Таліб. У выніку гэтага Мухамад пазбаўляецца апекі рода Хадзіджы і ў 622 г. вымушаны ўцякаць у аазіс Ясрыб (Ясра), што знаходзіцца за 450 км ад Меккі. Пазней, калі мусульнства набярэ моцныя пазіцыі сярод насельніцтва Аравіі, гэтае паселішча стане называцца Медзіна (па-арабску — Медінет-он-небіййі, што значыць «горад прарока»). Уцёкі ў Медзіну (хіджра, геджра) цяпер з'яўляецца пачаткам летазлічэння мусульман. Паступова Мухамад канцэтруе ў сваіх руках духоўную і свецкую ўладу ў Медзіне. У 623 г. ён змяніў кіблу (накірунак падчас малітвы) у бок Меккі і ўвёў пост у месяц Рамадан. Гандлёвыя карваны з Меккі абкладаюцца падаткамі, рабуюцца. Прыкладна ў 623624 гг. жыхары Меккі збіраюць войска і выходзяць у бок Медзіны. Мухамад з меншым войскам перамог яго, што спрыяла ўзросту ўплыву мусульманства. У 630 г. Мухамад захоплівае Мекку, арабскія плямёны адно за адным пераходзьці ў іслам. У 632 г. Мухамад памірае, яго магіла знаходзіцца ў Медзіне.

Праўды веры[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бог адзін. Вядомы 99 імён Бога (Алаха), якія паказваюць яго рысы і якасці.
  2. Існуюць Анёлы. Анёлы ўзнікаюць са свету, могуць дапамагаць людзям і перадаваць інфармацыю. Вядомы імёны некаторых з іх. Два анёлы (анёлы-ахоўнікі) заўсёды знаходзяцца пры чалавеку. Адзін з іх запісвае яго добрыя ўчынкі, а другі – дрэнныя. Чалавек вышэй за анёлаў. Ібліс (шайтан) анёл, які шкодзіць чалавеку
  3. святыя кнігі: Каран, Тора, Евангелле.

Каран – слова божае аб'яўленае Мухамаду, які не з'яўляецца ані яго аўтарам, ані яго рэдактарам, але верна перадае Каран людзям. Пры жыцці Мухамада Каран перадваўся вусна, а пасля яго смерці быў запісаны. Мусульмане чытаюць і вывучаюць Каран на арабскай мове, пераклады на іншыя мовы прызнаюцца як тыя, якія перадаюць сэнс. Апрача Карана божае слова перадаюць іншыя кнігі, але з памылкамі: Тора (аль Таўрай), Псалтыр Давіда (Аззабур), Евангелле (аль Інджыр).

  1. Верыць у пасланцоў Алаха (ад Адам да Мухамада).

Усяго вядома 28 пасланцоў Бога да людзей, поўную іх лічбу ведае толькі Алах. Першы пасланец – Адам, апошні – Мухамад. Вядомыя асобы сярод іўдзеяў і хрысціян: Ной, Авраам, Муса (Майсей), Іса (Ісус) і інш. Паводле ісламу Іса (Ісус Хрыстос) быў месіяй, божым словам, духам ад Алаха. Алах удыхнуў свой дух у Марыю (Мірыям) і яна нарадзіла Ісу. Ён прыйдзе перад днём страшнага суда (апошняга дня), каб перамагчы д'ябла і самому памерці.

  1. Верыць у дзень Страшнага Суда.

Смерць – гэта вяртанне да Алаха, падчас яе анёл смерці адсякае душу чалавека ад цела. Пемерлыя чакаюць момант Страшнага суда ў месцы часовага прабывання (аль араф). Усе людзі памруць у гэты дзень, каб стаць перад судом паводле якога чалавек трапіць у рай або ў пекла. Пекла – стан вечных пакут, неба – вечнага шчасця.

Пяць рытуальных абавязкаў (калон) у ісламе[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вызнанне веры ў адзінага Бога (шахада).
  2. Рытуальныя малітвы (салат, намаз).
  3. Пост (саум).
  4. Міласціна (закат).
  5. Пілігрымка да Меккі (хадж).

Кожны дарослы мусульманін павінен маліцца пяць разоў на дзень. Каран кажа пра тры моманты для малітвы: світанне, захад сонца, ноч. Пазней да іх далучаецца малітва апоўдні і пасля паўдня. Малітва мае адбывацца ў чыстым месцы, каб выканаць гэтае прадпісанне часта той хто моліцца падсцілае пад сябе невялікі дыван. Падчас малітвы чалавек павінен быць у стане рытуальнай чысціні, таму перад ёй робіць абмыванне.

Да малітвы ў мусульманскіх краінах заклікае голасам спецыяльна падрыхтаваны чалавек — муэдзін, робячы гэта з мінарэта. Молячыся, мусульмане звяртаюцца ў бок Меккі. У мячэцях (дамах для малітвы) гэты накірунак спецыяльна пазначаецца (напр. зоркай). Малітва ў мусульманстве (намаз) выглядае наступным чынам:

  • шахада («Няма Бога апрача Алаха і Мухамад пасланец яго»).
  • намер: басмала («У імя Алаха міласцівага, міласэрнага») да якой дадаецца якая-небудзь просьба.
  • цытаты з Карана.

Малітва суправаджаецца адпаведнымі жэстамі.

У пятніцу апоўдні мусульмане мужчыны павінны сустрэцца ў мячэці. Імам (мула) узначальвае малітву. Пасля малітвы ён кажа казань, судзіць паводле сунаў. У мячэцях жанчыны займаюць адпаведнае месца або, калі мячэць малая — за спінамі мужчын. З мужчынамі моляцца хлопчыкі з 13 (12) гадоў.

Пост абавязвае мусульманіна ў месяц рамадан (рамазан) — адзін з месяцаў паводле месячнага календара. У гэта месяц устрымліваюцца ад ежы, піцця, палення. Пост працягваецца ад усходу да захаду сонца, у іншы час посту няма. Ад паста вызваляюцца хворыя, падарожныя, састарэлыя людзі. Мусульмане як і яўрэі не ядуць свініну.

Кожны мужчына мусульманін павінен здзейсніць прынамсі раз у жыцці пілігрымку да святыні Кааба ў Мецы. Калі няма магчымасці, то некалькі чалавек можа кагосьці аднаго ад іх супольнасці выправіць у гэты шлях. Той, хто здзейсніў паломніцтва ў Мекку атрымлівае тытул аль-хадж, ён нібы вызваляецца ад усіх грахоў і знаходзіцца адной нагой у раі.

Джыхад (газават) — вайна з нявернымі. Малы джыхад, «мяча» — вайна з ворагамі ісламу, вялікі джыхад — з самім сабой, са сваімі слабасцямі, супраць грахоў і дзеля падвышэння маральнага ўзроўну грамадства. Той, хто памёр падчас джыхаду, трапляе ў рай.

Святы[правіць | правіць зыходнік]

Ід-аль-адха (Курбам Байрам) – адбываецца на заканчэнне хаджа ў Мецы. Успамінаецца складанне ў ахвяру Ізмаіла Авраамам. Прыносяцца ў ахвяры жывёлы (бараны, вярблюды і інш.) пры мячэцях, мяса раздаецца бедным.

Ід-аль-фітр – на заканчэнне месяца Рамадан. Складаюцца ахвяравані, мусульмане ходзяць у госці і робяць падарункі.

Маўліт-ібн-намі – нараджэнне прарока Мухамада. Некаторыя мусульмане лічаць, што ён прыносіць благаслаўленне.

Аль-мірадж – успамін нябеснага падарожжа Мухамада, калі анёл узяў яго з гары і перанёс у Іерусалім. Свята мае “хатні” характар.

Распаўсюджванне ісламу[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Мухамада ўзнікаюць спрэчкі ўнутры ісламу, бо ён не вызначыў свайго спадкаемцу. Найбольшая спэчка датычыць пытання, ці мае права на кіраванне ўладар, які не выконвае прадпісанні ісламу. Гэтая спрэчка адбылася паміж пераемнікам Мухамада і яго зяцем каліфам Алі, і губернатарам Сірыі – Муавіджы. Алі адмовіў у паслухмянасі такому ўладару, Муавіджы з ім не згадзіўся. Гэта прывяло да мясцовай вайны ў выніку якой Алі згадзіўся, што спрэчныя пытанні могуць вырашаць свецкія арбітры, раней гэта рабіў каліф. Гэта прывяло да падзелу ў лагеры Алі.

Традыцыяналісты – харыджыты. Лічаць, што трэба літаральна выконваць усё, што напісана ў Каране. Цяпер харыджыты гэта тыя, хто судзіць па занону шарыята (талібы, маджахеды і інш).

Суніты – галоўны накірунак у ісламе.

Шыіты – прыхільнікі каліфа Алі. Паводле іх узначальваць супольнасць могуць толькі нашчадкі Мухамада. Унутраныя спрэчкі ў якім накірунку ідзе лінія Алі прывялі да падзелу на:

  • Імамітаў – прыхільнікаў 12-ці імамаў нашчадкаў Алі, апошні 12-ты знік.
  • Ізмаілітаў – сямі імамаў, апошні Ізмаіл і інш.

Шыіты змагаюцца з сунітамі.

Нурджыты – лічаць, што калі чалавек склаў вызнанне веры (“Няма Бога апрача Алаха…”), то ён ужо мусульманін і далей не важна як ён жыве.

Харджыты – лічаць, што калі чалавек не выконвае законаў Алаха, то ён можа быць выгнаны з супольнасці або пакараны смерцю.

Кадары – лічаць, што калі чалавек не жыве паводле мусульмнскіх прынцыпаў, то можа вярнуцца да супольнасці.

Харызім – мусульманскія містыкі.

Выбітныя багасловы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Хадж Шаблон:Намаз Шаблон:Шарыят Шаблон:Прарокі ісламу Шаблон:Жанчына ў ісламе Шаблон:Духоўныя званні ў ісламе Шаблон:Islam-calend Шаблон:Рытуальная чысціня ў ісламе Шаблон:Прадпісанні шарыяту