Іслам Карымаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іслам Карымаў

Іслам Абдуганіевіч Карымаў (узб.: Islom Abdugʻaniyevich Karimov, Ислом Абдуғанийевич Каримов, 30 студзеня 1938, Самарканд) — узбекістанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Узбекістана (1989—1991), Старшыня Савета Міністраў Узбекскай ССР (1990—1991), Прэзідэнт Узбекістана (з 1990 года).

[правіць] Біяграфія

У 1955 годзе скончыў школу. Скончыў сярэднеазіяцкі Політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-механік» і Ташкенцкі інстытут народнай гаспадаркі (цяпер Ташкенцкі дзяржаўны эканамічны універсітэт) па спецыяльнасці «эканаміст». Кандыдат эканамічных навук. Працоўную дзейнасць пачаў у 1960 г спачатку памочнікам майстра, затым майстрам і тэхналогіі на заводзе «Ташсельмаш». З 1961 г — інжынер, затым вядучы інжынер-канструктар на авіяцыйным аб'яднанні ім. В. П. Чкалава. Быў міністрам фінансаў, старшынём Дзяржплану, першым сакратаром ЦК КПУ. 24 сакавіка 1990 года г. на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі абіраецца Прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан. Згодна з артыкулам 89 Канстытуцыі адначасова з'яўляецца старшынёй Кабінета Міністраў. 18 лістапада 1991 г. VIII сесія Вярхоўнага Савета прыняла закон аб выбарах Прэзідэнта. Выбары прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. На прэзідэнцкае «крэсла» прэтэндавалі: ад народна-дэмакратычнай партыі і Саюза прафсаюзаў Узбекістана — І. А. Карымаў, ад дэмакратычнай партыі «Эрк» — Салой Мадамінаў (Мухамад Саліх). Па выніках галасавання ад агульнай колькасці выбаршчыкаў 86 % аддалі свае галасы за Іслама Карымава, 12,3 % — за Сала Мадамінава.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах