Іслам у Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідар Ісламскай партыі Фінляндыі Абдула Тамі.

Ісла́м у Фінля́ндыі (фінск.: Islam suomessa, шведск.: Islam i Finland) — рэлігійны рух на тэрыторыі Фінляндыі, удзельнікі якога спавядаюць іслам як частку свайго светаўспрыняцця ці этнічнай ідэнтычнасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі іслам на тэрыторыі Фінляндыі быў прадстаўлены выключна фінскімі татарамі, які належалі да гістарычных нацыянальных меншасцей. Фінскія татары прыбылі ў краіну ў якасці купцоў і салдат, якія адслужылі вызначаны ў Расійскай імперыі тэрмін ваеннай службы. Пазней да іх далучыліся члены сем’яў. З канца XX ст. колькасць мусульман у Фінляндыі вельмі ўзрасла з-за іміграцыі. Фінская ісламская асацыяцыя (фінск.: Suomen Islam-seurakunta) была заснавана ў 1925 годзе. На практыцы гэтае таварыства прымае ў свае рады толькі асоб татарскай меншасці (ці турэцкага паходжання). У 1960 годзе скончылася будаўніцтва будынка Татарскай мусульманскай абшчыны ў Хельсінкі, дзе маецца памяшканне мячэці, бібліятэка, навучальныя класы і адміністратыўныя офісы.[1]

Этнічныя групы мусульман у Фінляндыі[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Фінскія татары
Частка мусульманскіх могілак у Турку.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з ацэнкамі, на 1999 год у краіне налічвалася каля 20 тысяч мусульман. У 2010 годзе іх колькасць перавысіла 55 тысяч. У Хельсінкі дзейнічае 10 мячэцяў, сярод якіх: татарская мячэць, пакістанская мячэць, турэцкая мячэць.

Мячэці ў Хельсінкі — гэта дастаткова вялікія малельныя залы, у большасці выпадкаў арандаваныя. Выключэннем з’яўляецца асобна стаячая мячэць у горадзе Ярвенпяа ў 40 км ад Хельсінкі. Гэтая мячэць была пабудавана ў 1944 годзе і доўгі час была самай паўночнай мячэццю ў свеце. У краіне дзейнічае Ісламская партыя Фінляндыі (фінск.: Suomen islamilainen puople), адным з кіраўнікоў якой быў Абдула Тамі — фін, які прыняў іслам.

Рост колькасці мусульман у краіне прыводзіць да развіцця розных форм грамадскіх адносін, адпавядаючых ісламскім рэлігійным патрабаванням: у басейнах для мусульманак адводзяцца асобныя гадзіны, і яны прыходзяць плаваць у спецыяльных купальніках, якія закрываюць цела; у радзільных дамах па патрабаванню мусульманак ім прадастаўляюць урачоў-жанчын; адчыняюцца крамы, дзе прадаюцца мяса і іншыя прадукты «стандарту халяль».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]