Ісландскі пашпарт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ісландскі пашпарт выкарыстоўваецца грамадзянамі Рэспублікі Ісландыя для міжнародных падарожжаў.
[правіць] Апісанне Ісландскага пашпарта
Ісландскі пашпарт блакітнага колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *ÍSLAND — ICELAND — ISLANDE*, у сярэдняй частцы выява герба Ісландыі. Пад гербам у тры радкі надпіс *VEGABRÉF — PASSPORT — PASSEPORT*, далей знак біяметрычных пашпартоў.
[правіць] Старонка Інфармацыі ў пашпарце
Ісландскі пашпарт змяшчае наступные дадзеныя:
- Фатаграфія ўласніка пашпарта
- Тып (пашпарта)
- Код краіны (ISL)
- Нумар пашпарта
- Прозвішча
- Імя
- Грамадзянства
- Рост
- Дата нараджэння
- Персанальны нумар
- Пол
- Месца нараджэння
- Дата выдачы
- Дата заканчэння тэрміна дзеяння
- Стужка машыначытальнай зоны.
