Ісмаіл Амар Геле
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ісмаіл Амар Геле Ismaïl Omar Guelleh |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 8 мая 1999 | ||||
| Папярэднік: | Хасан Гулед Аптыдон | |||
| Нараджэнне: | 27 лістапада 1947 (65 гадоў) Дырэ-Даўа, Эфіопія |
|||
Ісмаіл Амар Геле (фр.: Ismaïl Omar Guelleh, самал. Ismaaciil Cumar Geelle, араб.: اسماعيل عمر جليه, нар. 27 лістапада 1947, Дырэ-Даўа, Эфіопія) — другі прэзідэнт Джыбуці з 8 мая 1999. Успадкаваў пасаду ад свайго дзядзькі, Хасана Гулед Аптыдона.
Яго сям'я пераехала з Эфіопіі ў Джыбуці у 1960-я. Служыў у паліцыі, пасля атрымання Джыбуці незалежнасці ў 1977 г. прызначаны кіраўніком сакрэтнай службы. У красавіку 1999 г. яго кандыдатура як пераемніка Аптвдона была выстаўлена на прэзідэнцкіх выбарах, і Гела перамог, атрымаўшы 73% галасоў. У 2005 г. пераабраны, пры адсутнасці іншых кандыдатаў, атрымаўшы 100%.
