Ісмена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тыдэй забівае Ісмену

Ісме́на (стар.-грэч.: Ἰσμήνη) — у грэчаскай міфалогіі[1] беатыйская гераіня, якая лічылася заснавальніцай адной з беатыйскіх абшчын.

У розных варыянтах паданняў пра Эдыпа Ісмена з'яўляецца яго дачкой то ад Іакасты[2], то ад Еўрыганеі. У Сафокла («Эдып у Калоне») Ісмена ў Атыцы далучаецца да свайго бацькі, які вандруе з Антыгонай.

Паводле Іона Хіёскага, Ісмена і Антыгона спалены ў храме Геры Лаадамантам (сынам Этэокла).

Паэт Мімнерм пісаў, што Ісмена была ў любоўнай сувязі з нейкім Феакліменам і была па намовеАфіны забіта Тыдэем падчас спаткання з ім, каля крыніцы, якая таксама стала звацца Ісмена[3].

Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Сафокла «Эдып у Калоне» і «Антыгона».

У гонар Ісмены названы астэроід (190) Ісмена, адкрыты ў 1878 годзе.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.570-571
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8
  3. Салустий. Предисловие к «Антигоне» // Софокл. Драмы. М., 1990. С.458
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).