Франкісцкая Іспанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іспанская Дзяржава)
Гістарычная дзяржава
Іспанская дзяржава
ісп.: Estado Español
Герб Іспаніі Сцяг Іспаніі
Герб Іспаніі Сцяг Іспаніі
Дэвіз: «ісп.: «Una, Grande y Libre»
«Адзіная, Вялікая і Свабодная»»
Гімн: Marcha Granadera
Тэрыторыі і калоніі Іспанскай дзяржавы:   Іспанія, Іспанская Сахара і Іспанская Гвінея   Пратэктарат Марока   Міжнародная зона Танжэр

Тэрыторыі і калоніі Іспанскай дзяржавы:

  Іспанія, Іспанская Сахара і Іспанская Гвінея

  Пратэктарат Марока

  Міжнародная зона Танжэр

< 
< 
 >
1936 — 1975

Сталіца Бургас
(1936—1939)
Мадрыд
(1939—1975)
Мова(ы) іспанская (афіцыйна),
каталанская, галісійская, баскская
Афіцыйная мова іспанская
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Грашовая адзінка Песета
Плошча 504 030 км² (1975)
Насельніцтва 35 563 535 чал. (1975)
Форма кіравання one-party dictatorship[d] і канстытуцыйная манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Каўдылья
 • 1936-1975 Франсіска Франка
Прэм'ер-міністр
 • 1936 Мігель Кабанельяс
 • 1973-1975 Карлас Арыяс Навара
Гісторыя
 • 1936-1939 Грамадзянская вайна ў Іспаніі
 • 1 кастрычніка 1936 Установа Іспанскай дзяржавы
 • 1 красавіка 1939 Стварэнне іспанскага рэспубліканскага ўрада ў выгнанні
 • 23 кастрычніка 1957 года —
30 чэрвеня 1958 года
Вайна Іфні
 • 20 лістапада 1975 года Смерць Франка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франкісцкая Іспанія — перыяд у гісторыі Іспаніі паміж 1936 і 1975 гадамі, калі Іспанія знаходзілася пад кіраваннем дыктатарскага рэжыму Франсіска Франка.

Кіраванне рэжыму пачалося 1 кастрычніка 1936 года, калі да ўлады ў краіне прыйшлі Франсіска Франка і Нацыянальны камітэт абароны (частка іспанскай арміі, якая паўстала супраць Рэспублікі). Рэжым змог замацавацца ва ўладзе пасля перамогі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі кааліцыі паўстанцаў Nacionales. Акрамя падтрымкі ўнутры краіны, мяцеж Франка быў падтрыманы з-за мяжы фашысцкай Італіяй і нацысцкай Германіяй, у той час як Другая Іспанская рэспубліка ў значнай меры абапіралася на падтрымку Савецкага Саюза.

Пасля перамогі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі нацыяналісты стварылі аднапартыйную аўтарытарную дзяржаву пад фактычна абсалютным кіраўніцтвам Франка. Другая сусветная вайна пачалася неўзабаве пасля гэтага, і, хоць Іспанія была афіцыйна нейтральнай, яна паслала сваю Блакітную дывізію ў СССР у дапамогу немцам, і яе прагерманская пазіцыя прывяла да яе ізаляцыі пасля паражэння дзяржаў Восі ў вайне. Сітуацыя змянілася з пачаткам халоднай вайны, на фоне якой моцная антыкамуністычная скіраванасць Франка натуральным чынам схіліла яго рэжым да ўступлення ў саюз са Злучанымі Штатамі.

Іспанія была абвешчана каралеўствам у 1947 годзе, але манарх не быў абвешчаны. Франка пакінуў за сабой права назваць імя чалавека, які павінен быць каралём, і наўмысна затрымліваў выбар з палітычных меркаванняў. Выбар, нарэшце, адбыўся ў 1969 годзе, калі будучым каралём быў абвешчаны Хуан Карлас дэ Бурбон як афіцыйны пераемнік Франка (які заставаўся пажыццёвым рэгентам).

Пасля смерці Франка 20 лістапада 1975 года Хуан Карлас стаў каралём Іспаніі. Ён адразу ж пачаў працэс пераходу краіны да дэмакратыі, які скончыўся пераходам Іспаніі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]