Іспанская лесвіца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іспанская лесвіца ў Рыме.

Іспанскія прыступкі — грандыёзная барочная лесвіца ў Рыме. Складаецца з 138 прыступак, якія вядуць з Іспанскай плошчы (Piazza di Spagna) да размешчанай на вяршыні ўзгорка Пінча царквы Трыніта-дэі-Монці. Афіцыйная назва лесвіцы, Scalinata di Trinita dei Monti (г.зн. лесвіца да Трыніта-дэі-Монці), не мае нічога агульнага з Іспаніяй, але ў народзе прыжылася назва менавіта "Іспанская лесвіца".

Заступнікамі царквы Трыніта дэі Монці былі каралі Францыі, а на Іспанскай плошчы знаходзілася прадстаўніцтва іх блізкіх сваякоў, каралёў Іспаніі. Французскі дыпламат Эцьен Геф'е палічыў, што неабходна звязаць гэтыя два пункты лесвіцай, і ў сваім завяшчанні пакінуў 20 тысяч скуда на выкананне гэтага каласальнага праекта.

Пачуўшы пра завяшчанне Геф'е, у справу ўмяшаўся кардынал Мазарыні, які запатрабаваў паставіць на вяршыні лесвіцы конную статую караля Людовіка XIV. Рымскі Папа абразіўся гэтай прапановай, і праект Іспанскай лесвіцы быў пакладзены пад сукно да самай смерці французскага караля ў 1714 г.

Лесвіца з Іспанскай плошчы.

У 1717 г. нарэшце быў праведзены конкурс, які выйграў малавядомы архітэктар Франчэска дэ Санкціс. Будаўнічыя працы працягваліся з 1723 па 1725 гг. Ад статуі караля над Вечным горадам адмовіліся, а ў скульптурным убранні лесвіцы геральдычныя лілеі Бурбонаў тактоўна сумясцілі з сімваламі папскай улады (арол і карона).

Каля падножжа Іспанскай лесвіцы размешчана аднайменная плошча з фантанам у выглядзе лодачкі «Баркача» (італ.: Barcaccia, 1627—29, арх. Берніні-бацька). Будынак справа ад лесвіцы характэрна тым, што ў ім памёр англійскі паэт Джон Кітс.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ferrari di Valbona, Carlo Alberto (1965). I viventi diritti dell’Italia a palazzo Farnese alla scalinata ed alla Trinità dei Monti in Roma. Rome: Edizioni d’Arte. 

Каардынаты: 41°54′22″ пн. ш. 12°28′58″ у. д. / 41.906111° пн. ш. 12.482778° у. д. (G) (O) (Я)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]