Іспанская рэвалюцыя, 1820

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іспанская рэвалюцыя 1820—1823 — буржуазная рэвалюцыя, якая ставіла задачай адмену феадальных адносін у Іспаніі. Прычынамі рэвалюцыі з'яўляўся сацыяльна-эканамічны крызіс, французская акупацыя 1808—1813 гадоў, аддзяленне амерыканскіх калоній. Пачатак рэвалюцыі паклала выступленне войскаў у Кадысе, якое выклікала паўстанне ва ўсёй краіне. 9 сакавіка 1820 года кароль Фердынанд VII аднавіў канстытуцыю 1812 года. Былі ліквідаваны маяраты, зачынены частка кляштароў з нацыяналізацыяй іх зямлі, напалову скарочаны царкоўныя дзесяціны, уведзены прамы падаходны зямельны падатак, адзіны мытны тарыф.

У 1821 годзе ажывілася контррэвалюцыя, якая абапіралася на падтрымку замежных дзяржаў. 7 красавіка 1823 года Францыя распачала інтэрвенцыю ў Іспанію. Інтэрвенты хутка прасунуліся наперад. 30 верасня 1823 года капітуляваў канстытуцыйны ўрад. 1 кастрычніка 1823 года кароль аднавіў абсалютысцкі рэжым.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Советская историческая энциклопедия / Гл. ред. Е. М. Жуков — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1965. — Т. 6. — С. 422—424.