Іст-Рывер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іст-Рывер

Іст-Рывер (англ.: East River) — суднаходны праліў ў горадзе Нью-Ёрку паміж залівам Апер-Нью-Ёрк і пралівам Лонг-Айлэнд-Саўнд, які адлучае нью-ёркскія раёны Манхэтан і Бронкс ад Брукліна і Квінз. Звязаны з рэкамі Гудзон і Гарлем. Даўжыня 26 км.

Сем аўтамабільных мастоў (сярод іх Бруклінскі мост, Манхэтанскі мост, Вільямсбургскі мост, мост Квінсбора), чыгуначны мост, пад пралівам праходзяць два аўтамабільныя тунэлі. Партовыя будынкі, у тым ліку былы ваенны порт (у Брукліне). Па беразе ўздоўж Манхэтана праходзіць аўтамагістраль ФДР Драйв, тут жа - будынак штаб-кватэры ААН. У раёне Квінз ля берага праліва - аэрапорт Ла-Гуардзія.