Ісус Навін
Ісус Навін (іўр.: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן) — постаць рэлігійнай міфалогіі. Паводле біблейскіх паданняў выступае як непасрэдны пераемнік Майсея-заканадаўца. Першапачаткова называўся Осіем. Яго Майсей назваў Ісусам у знак таго, што ён выратуе свой народ ад цяжкага вандравання па пустыні і прывядзе ў зямлю запаветную. Калі пасля 40-гадовага падарожжа па пустыні Майсей памёр, Ісус Навін, будучы яго галоўным памочнікам, стаў правадыром, перайшоў р. Іардан і ў шэрагу бітваў на тэрыторыі Палестыны перамог хананеяў і заваяваў гэту краіну. Пасля ён авалодаў умацаваным Іерыхонам, спапяліў яго і ачысціў для яўрэяў усю зямлю ад Аравійскай пустыні да Лівана. Як сцвярджаецца ў Бібліі, ён памёр ва ўзросце 110 гадоў ад нараджэння і быў пахаваны на гары Яфрэмавай. Традыцыя прыпісвае Ісусу Навіну аўтарства аднайменнай кнігі (кніга Ісуса Навіна), якая ўяўляе сабою зборнік рэляцый з поля бітваў, вылучацца багаццем апавяданняў фальклорнага паходжання, па сваіх стылістычных прыкметах вельмі блізкая да пяцікніжжа Майсея.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 149.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.149. ISBN 5-343-00151-3.
|
|
|
|---|---|
| Прарокі ў Пяцікніжжы | Ной • Евер • Валаам • Іаў • Аўрам • Сара • Ісак • Якаў • Майсей • Аарон • Марыя • Ісус Навін • Фінеес |
| Прарокі ў Эпоху Судзяў і аб'яднанага царства |
Дэвара • Ілій • Ганна • Самуіл • Давыд • Саламон • Гад • Нафан • Ахія Сіламлянін |
| Пісьмовыя прарокі | |
| Вялікія прарокі | Езекііль • Ерамія • Ісайя, прарок • Данііл |
| Меншыя прарокі | Авакум • Аўдзей • Агей • Амос • Захарыя • Іаіль • Іёна • Малахія • Міхей • Навум • Асія • Сафоній |
| Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі | |
|
|
|
